25 красавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка аказаў Аліеву мядзведжую паслугу

2
Лукашэнка аказаў Аліеву мядзведжую паслугу
ФОТА: Віктар Талочка

Блогер Лапшын «стрэліў» у Аліева са стрэльбы беларускага кіраўніка.

«Найбліжэйшымі днямі, па меры ачуньвання буду радаваць чытачоў сапраўды шалёнымі выхадкамі азербайджанскага мікрацарства з нічым не абгрунтаванымі амбіцыямі сусветнай дзяржавы ўзроўню ЗША і Расеі. А фактычна - дробныя і не самыя разумныя», - піша блогер Аляксандр Лапшын, які з'ехаў у Ізраіль з Баку.

На працягу 7 месяцаў яго ўтрымлівалі ў турме ў Баку за наведванне Карабаха пасля таго, як Менск затрымаў Лапшына і выдаў у Азербайджан.

«Сорамна прызнацца, але да таго, як апынуўся ў азербайджанскай турме я шчыра думаў, што карабахскі канфлікт вельмі спрэчны і павінны быць вырашаны з улікам павагі да нацыянальных межаў Азербайджана, - піша Лапшын. - Які я быў ідыёт!..»

І далей у тым жа духу. Прычым усім зразумела, што калі б Менск спакойна выпусціў Лапшына, не спрабуючы ўслужыць Аліеву, нічога гэтага не было б.

У першую чаргу блогер зняпраўдзіў легенды, якія спляла пра яго азербайджанская прапаганда - пра лісты, у якіх ён заяўляе аб прыналежнасці Карабаха Азербайджану, пра тое, што ён спрабаваў пакончыць з сабой, а Аліеў злітаваўся і памілаваў яго. Больш за тое, Лапшын распавёў, што ў бакінскай турме яго хацелі забіць, і заклікаў армян зрабіць усё, каб Карабах не аказаўся зноў у складзе Азербайджана.

«Лукашэнка, які затрымаў Лапшына ў Беларусі і перадаў «на з'ядзенне» Аліеву, фактычна, зарадзіў стрэльбу, якая цяпер з громам стрэліла, - яхідна заўважае аглядальнік з Арменіі Наір Айрумян. - Арышт Лапшына павінен быў, па ідэі, збіць ахвоту наведваць Карабах і лаяць Аліева, але 7 месяцаў знаходжання Лапшына ў бакінскай турме сталі прысудам Аліеву і яго прэтэнзіям на Карабах.

Лукашэнка, фактычна, падставіў Аліева, падарыўшы яму блогера, які не збіраецца маўчаць, з якім Аліеў не ведаў, што рабіць на працягу 7 месяцаў.

Арышт Лапшына супаў па часе з міжнароднай кампаніяй супраць аўтакратаў. Уплывовая Foreign affairs выйшла сёння з артыкулам пра аўтакратыі, з фатаграфіяй Пуціна, Эрдагана і Аліева. У ёй зноў робіцца напамін пра тое, што Аліеў выдаткаваў мільярды даляраў на тое, каб купіць сабе легітымнасць і прасоўваць свае інтарэсы.

Раней у Сенаце ЗША прагучалі заклікі ўвесці санкцыі супраць Аліева, пасля чаго бясстрашны азербайджанскі лідар хуценька адпусціў з турмаў і Лапшына, і сваіх жа журналістаў і блогераў».

Выснова армянскага боку: Лапшын яшчэ многае паспее распавесці пра норавы ў Азербайджане, і ў гэтым сэнсе «стрэл» Лукашэнкі быў дакладным.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках