19 красавiка 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНК: «Марш абураных беларусаў 2.0» пройдзе годна і моцна

2
Рада БНК: «Марш абураных беларусаў 2.0» пройдзе годна і моцна

Рэжым запанікаваў раней, чым можна было сабе ўявіць.

Як паведамляе сайт БНК, пра гэта гаворыцца ў заяве Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, прынятай з нагоды арышту аднаго з яго лідараў Уладзіміра Някляева. Прыводзім тэкст дакумента:

- Рэжым арыштаваў на сем дзён сябра Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, экс-кандыдата ў прэзідэнты і выдатнага паэта Уладзіміра Някляева. Падставай для арышту стаў удзел Някляева 8 верасня ў Акцыі папярэджання супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Сілавыя структуры рэжыму эфектыўныя толькі супраць уласнага народа і не ў стане супрацьстаяць пагрозе незалежнасці з боку расейскіх войскаў. Таму рэжым спачатку даў магчымасць патрыётам правесці Акцыю папярэджання і нават адклаў дзеля гэтага выкананне адміністрацыйных арыштаў для некаторых яе арганізатараў.

Пасля Акцыі папярэджанні былі агучаныя планы БНК правесці 21 кастрычніка «Марш абураных беларусаў 2.0». Рэжым запанікаваў і аднавіў рэпрэсіі супраць патрыятычных лідараў. Улада чарговым разам паказала, што баіцца свайго народа больш, чым страты незалежнасці і варожай акупацыі.

Рада БНК патрабуе неадкладнага вызвалення Уладзіміра Някляева і спынення рэпрэсій супраць патрыётаў. Мы звяртаемся да беларускага грамадства з заклікам да салідарнасці і заяўляем аб сваёй рашучасці годна і моцна правесці «Марш абураных беларусаў 2.0».

Уладу - народу! Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках