24 красавiка 2024, Серада, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Салавей: Пуціна зменіць генерал, які ўзначаліў анэксію Крыма

13
Валерый Салавей: Пуціна зменіць генерал, які ўзначаліў анэксію Крыма
ВАЛЕРЫЙ САЛАВЕЙ
ФОТА: NEVEX.TV

Наступны прэзідэнцкі тэрмін Уладзіміра Пуціна стане «транзітным».

Падчас яго паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы будуць перададзеныя пераемніку - па сцэнару, які першым рэалізаваў Барыс Ельцын. Такі прагноз даў палітолаг, загадчык кафедры сувязяў з грамадскасцю МГІМО Валерый Салавей у інтэрв'ю крэатыўнаму рэдактару Sobesednik.ru Дзмітрыю Быкаву. Пры гэтым, мяркуе экспэрт, існуе імавернасць, што ўладу ўсё ж такі давядзецца перадаць пад ціскам вулічных пратэстаў.

«Ёсць не гладкі, але мірны - з удзелам вуліцы, але без гвалту. Як паказваюць падзеі 1991 і 1993 гадоў, армія вельмі неахвотна страляе ў суайчыннікаў. Ну, а калі, не дай бог, пральецца кроў, то па досведу кіеўскага Майдана відаць, што нават мірная рэвалюцыя пасля першых забітых рэзка змяняе характар. У Кіеве забілі блізу 120 чалавек, і пасля гэтага рэжым Януковіча быў асуджаны, на якія б умовы і кампрамісы ён потым ні ішоў», - падкрэсліў Валерый Салавей.

З ягоных слоў, калі ўсё адбудзецца гладка, Пуцін проста перадасць уладу пераемніку. Пры гэтым, кажучы аб персаналіях, ён выказаў сумневы ў тым, што гаворка ідзе пра Сяргея Шайгу. Да міністра абароны няма поўнага, безумоўнага даверу, мяркуе Салавей.

У большай ступені, з ягоных слоў, можна давяраць інфармацыі пра тое, што сілавікі, уключаючы прадстаўнікоў арміі і спецслужбаў, абмяркоўваюць кандыдатуру Аляксея Дзюміна, які цяпер займае пасаду губернатара Тульскай вобласці. Кандыдатуру Дзюміна абмяркоўваюць «як прадвызначаную», падкрэсліў палітолаг.

На ягоную думку, галоўнай ідэяй постпуцінскай Расеі павінна стаць агульнае аздараўленне ўсіх сфер грамадскага жыцця.

«Таму што цяпер краіна і грамадства, цяжка хворыя, і мы ўсе гэта адчуваем. Праблема нават не ў карупцыі, гэта прыватны выпадак. Праблема ў вельмі глыбокім, усеагульным амаралізме. У абсалютным абсурдзе, ідыятызме, які адчувальны на ўсіх узроўнях. У сярэднявеччы, куды мы падаем - не па чыёйсьці злой волі, а проста таму, што калі няма руху наперад, то свет коціцца назад», - сфармуляваў праблему Валерый Салавей.

«Усе уздыхнуць з вялікай палёгкай, калі вернецца норма. Калі перастануць нагнятаць нянавісць, а галоўнай эмоцыяй перастане быць страх. І тады даволі хутка ў краіну вернуцца грошы - у тым ліку расейскія, выведзеныя і схаваныя. І мы станем адной з найлепшых стартавых пляцовак для бізнэсу, і эканамічны рост на працягу дзесяці-дваццаці гадоў можа быць рэкордным», - падзяліўся меркаваннем экспэрт.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках