25 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНК: Давайце рыхтаваць Марш абураных беларусаў 2.0 разам

16
БНК: Давайце рыхтаваць Марш абураных беларусаў 2.0 разам

Кожны прыхільнік пераменаў цяпер можа дапамагчы ў распаўсюдзе інфармацыі пра акцыю 21 кастрычніка.

Толькі ад нас залежыць, наколькі масавым будзе Марш абураных беларусаў 2.0. Давайце рыхтаваць яго разам, піша сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу bnknews.org.

Кожны прыхільнік пераменаў можа зрабіць свой унёсак у падрыхтоўку акцыі, якая пачнецца 21 кастрычніка а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. Што для гэтага трэба зрабіць?

1. Вясной мы дамагліся саступак з боку ўладаў дзякуючы таму, што на вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч беларусаў ва ўсёй краіне. Давайце зноў пакажам нашу сілу. Запрасіце на Кастрычніцкую плошчу Менску 21 кастрычніка ўсіх сваіх сяброў і аднадумцаў і, вядома, прыходзьце самі.

2. Раздрукуйце простыя аднакаляровыя ўлёткі фармату А4 з інфармацыяй пра акцыю альбо пра прычыны яе правядзення. Макеты выкладзеныя ніжэй, пры націску карцінка адкрыецца ў лепшым памеры і якасці. Улёткі можна расклеіць каля свайго дома, на прыпынках грамадскага транспарту, каля паліклінік, крам, рынкаў. Асабліва актуальна гэта для менчукоў - так пра падрыхтоўку пратэсту даведаюцца больш жыхароў сталіцы.

3. Станавіцеся валанцёрамі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і бярыце актыўны ўдзел у падрыхтоўцы акцыі. Прапануйце новыя ідэі, якія дапамогуць у арганізацыі і правядзенні Марша абураных беларусаў 2.0 і іншых акцый пратэсту. Звязвайцеся з каардынатарамі БНК у вашым населеным пункце. Тэлефоны і іншыя кантакты тут.

4. Мы заклікаем грамадскіх актывістаў, блогераў і журналістаў да салідарнасці. Дапамажыце максімальна шырока распаўсюдзіць інфармацыю пра акцыю. Дзяліцеся сваімі ідэямі і прапановамі - кожная з іх будзе пачутая.

5. Нам спатрэбяцца сродкі на друк улётак і налепак, выраб сцягоў, плакатаў і транспарантаў, для прыезду ўдзельнікаў акцыі ў Менск. Грошы на падрыхтоўку акцыі можна перадаць рэгіянальным каардынатарам БНК або пералічыць на карткі Беларусбанка:

4255 2003 0188 4656 03/20 Visa (беларускія рублі)

6763 3900 5163 4664 04/19 Maestro (замежная валюта)

Будзем разам, і Беларусь стане вольнай!

Улёткі

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках