16 красавiка 2024, aўторак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі балансуюць над безданню

Беларускія банкі балансуюць над безданню

У ліпені ў банкаўскай сістэме назіраўся стан, блізкі да стагнацыі.

Пра гэта сведчыць дынаміка валавых паказчыкаў актываў, нарматыўнага капіталу, рэнтабельнасці. Паказчыкі дзейнасці банкаў рухаюцца рознанакіравана, але ўстойлівых сігналаў да аднаўлення пакуль не дэманструецца. Нягледзячы на спісванне пазык шэрагу прадпрыемстваў перад найбуйнейшымі банкамі краіны, праблемная запазычанасць застаецца высокай і цісне на нарматыўны капітал банкаў, піша «Эканамічная газета».

У ліпені нацыянальная валюта трымалася даволі ўстойліва што да даляра. Аднак гэта не перашкодзіла скарачэнню актываў, 2/3 якіх па-ранейшаму валютныя. У структуры актываў і пасіваў доля рублёвага складніка вырасла на 0,2%, да 41,7%, а валютнага - на столькі ж скарацілася - да 58,3%. Агулам актывы зменшыліся за ліпень на 0,6% да 63,2946 млрд BYN, а іх валютны эквівалент скараціўся на 0,7%, да 32,6 млрд USD.

Адзначым, што ў беларускім банкаўскім сектары па-ранейшаму назіраецца высокая канцэнтрацыя актываў і капіталу. Так, паводле стану на 1 ліпеня 65,2% актываў і 65,79% капіталу прыпадаюць на 5 банкаў з пераважнай доляй у статутным фондзе дзяржаўных органаў і юрыдычных асоб, заснаваных на дзяржаўнай уласнасці, 32,1% і 30,81% - на 14 банкаў з пераважнай доляй замежных уладальнікаў. Агулам у статутных фондах беларускіх банкаў доля дзяржавы вырасла за год з 79,76 да 81,87%, нерэзідэнтаў - скарацілася з 17,25 да 15,37%, а іншых асоб - з 2,99 да 2,76%. Змянілася і структура актываў (мал. 1). Напрыклад, доля крэдытаў кліентам скарацілася ў агульным аб'ёме актываў за год з 61,34% да 56,51%, сродкаў у Нацбанку - з 4,53 да 4,29%, грашовых сродкаў - з 1,71 да 1,97% , каштоўных папер - вырасла з 22,37 да 26,5%, крэдытаў і іншых сродкаў у банках - з 5,27 да 5,83%, доўгатэрміновых фінансавых укладанняў - з 0,39 да 0,45%, асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў - з 3,13 да 3,35%.

КРЫНІЦА: NEG.BY
КРЫНІЦА: NEG.BY
КРЫНІЦА: NEG.BY
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках