19 красавiка 2024, Пятніца, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства абароны Беларусі: Расейскія танкі стаяць на палігонах «Барысаўскі» і «Асіповіцкі»

13
Міністэрства абароны Беларусі: Расейскія танкі стаяць на палігонах «Барысаўскі» і «Асіповіцкі»
ФОТА: BELVPO.COM

Раней Міністэрства абароны адмаўляла перакідку расейскага танкавага войска ў нашу краіну.

Пра гэта паведаміў падчас штодзённага брыфінгу прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў, піша nn.by.

«На палігонах «Барысаўскі» і «Асіповіцкі» падраздзяленні вайсковых часцей 1-га танкавага войска Узброеных Сіл Расеі сумесна з падраздзяленнямі воінскіх часцей Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Беларусі, заняўшы абарончыя рубяжы, ажыццяўлялі мерапрыемствы непасрэднай падрыхтоўкі да баявых дзеянняў. Праведзеныя таксама розыгрышы ў пошуку, выяўленні і знішчэнні дыверсійных разведвальных груп умоўнага праціўніка і незаконных узброеных фармаванняў у раёнах адказнасці», - сказаў Макараў.

У першы дзень вучэнняў 14 верасня Міністэрства абароны РФ заявіла, што асабісты склад злучэння 1-га гвардзейскага танкавага войска, дыслакаванага ў Падмаскоўі са штатным узбраеннем і тэхнікай здзейсніў марш на чыгуначную станцыю, пасля чаго воінскім эшалонам цягам дня будзе перакінуты ў раён правядзення вучэнняў на тэрыторыю Беларусі.

Міністэрства абароны Беларусі інфармацыю пра перакідку цэлага танкавага войска ў нашу краіну зняпраўдзіла. На памежных чыгуначных станцыях, куды тэрмiнова выехалі дэмакратычныя актывісты і журналісты, таксама не было заўважана перамяшчэння вялікай групоўкі войскаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках