19 красавiка 2024, Пятніца, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепш скасаваць Лукашэнку

110
Найлепш скасаваць Лукашэнку
КРЫНІЦА: RACYJA.COM

Беларусы зрабілі свае праўкі ў дэкрэт аб «дармаедах».

На нарадзе для прызначэння новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады ў чацвер, 14 верасня, Лукашэнка заявіў: «Патрабаванняў дэкрэта №3 ніхто не скасоўваў».

«Гэта будзе ваш дакумент. Вы на месцы павінны вызначыць, хто ў вас не працуе, а павінен працаваць, і прымусіць іх усіх працаваць. У гэтым будзе асноўная сутнасць дакумента. Не з Менска трэба кіраваць гэтымі працэсамі», – сказаў Лукашэнка сваім прызначэнцам.

«Вы павінны з імі разабрацца. Вось і ўсё развязанне пытання. Тады яны не будуць хадзіць і крычаць “гвалт”. Некаму трэба дапамагчы, некага трэба за руку прывесці на працу, некага перапрафіляваць, навучыць новым спецыяльнасцям, а некага проста нахіліць», – адзначыў дыктатар.

Рэакцыя беларусаў не прымусіла сябе доўга чакаць. У каментарах да артыкула на Charter97.org чытачы сайта ўспомнілі не пра падатковую або «лісты шчасця», а пра «Марш абураных беларусаў 2.0», прызначаны Беларускім нацыянальным кангрэсам на 21 кастрычніка.

Рэдакцыя Charter97.org публікуе самыя папулярныя каментары:

«Зусім з дуба зрынуўся! Пасля такой народнай заслужанай ім прачуханкі ён яшчэ рот адкрывае. Давай-давай, падагравай людзей да акцыі 21 кастрычніка».

«Давядзецца скасаваць цябе!»

«Я як “дармаед” вось што скажу: як не працаваў, так і не буду працаваць. А чаму? А таму што не хачу, і Лукашэнка нічога мне не зробіць. Я як не заплаціў Лукашэнку ў тым годзе ні капейкі паводле ягонага дэкрэта №3, гэтак жа і сёлета не заплачу. Я як увесну быў на Плошчы, так і ўвосень таксама буду на Плошчы. Супраць Лукашэнкі я буду не адзін такі “дармаед”: 500 тысячаў плюс родныя, блізкія, сябры. Нас прыкладна 1,5 мільёна – тых, хто лютай нянавісцю ненавідзяць прыгнятальнікаў народа. Баста! Не дэкрэту №3! “Хакеіст”, сыходзь!»

«Лодку, у якую сеў АРЛ, трэба разгойдваць увесь час».

«Нагадвае Гарбачова (са словаў ягоных паплечнікаў), калі яму ставілі ў віну развал эканомікі і краіны, то ён адразу ж перакладаў стрэлкі на тых, хто быў з ім у камандзе. “Я не я і кабыла не мая”».

«Не плаціў і плаціць не збіраюся. Лукашэнка, мне асабіста твае ўказы і дэкрэты да ліхтара, цябе я прэзідэнтам не называю і ты для мяне ніхто».

«Няма такога права ў чыноўнікаў – прымушаць кагосьці працаваць. Так робяць толькі ў турме. У чыноўнікаў ёсць абавязак прапанаваць чалавеку працоўнае месца, а ў чалавека ёсць права заступіць на працу на гэтае месца або пашукаць іншае. Чамусьці працу чалавека на сябе, то бок вядзенне свайго бізнэсу, у нас не хочуць называць працай. А калі прафесар прыбірае з поля камяні, то гэты здзек называецца працай. Навошта рабіць з краіны канцлагер, зусім незразумела грамадзянам, хоць, напэўна, зразумела аўтарам дэкрэта №3».

«Так гэты ўбогі потым зноў знікне, а калі дакладней – схаваецца пад сталом, калі мітынгі пачнуцца, тыдняў гэтак на пару, як і мінулы раз. Гэта цяпер мазаіка абвастрылася, так ён уразнос пайшоў, а потым пачнецца “жэстачайшая” параноя».

«Лукашэнка, ты і твае сынкі-трутні седзіце на шыі ў беларускіх жанчынаў».

«Усе “дэкрэты” нелегітымнага “прэзідэнта” не маюць юрыдычнай сілы».

«Дарагі ты наш, калі ты думаеш, што ўсе твае выбрыкі табе сыдуць з рук, ты глыбока памыляешся. Час пачаць гульню супраць цябе і тваіх кармушачнікаў-падхалімаў-паразітаў».

«З такой упартасцю капаць сабе яму? Зусім дрэнны стаў пацыент».

«Саша! Табе даўно час ужо самому перапрафілявацца, і не за руку цябе, а пад канвоем час прывесці».

«Напэўна, на адной з нарадаў “лукавы” са сваімі найвышэйшымі халуямі казаў, што ў краіне грошай не хапае і ўзяць іх няма дзе, таму чакаю прапановаў, як узяць грошы з народа. І такія прапановы ад халуёў паступілі: павялічыць плату за камуналку, павялічваць кошты ў крамах, увесці дарожны падатак, падатак на “дармаедства” і г. д. Вядома, былі ўбогія прапановы, як развіваць эканоміку, але там усё правалілася і засталося рабаванне насельніцтва».

«Адарваўся ад рэальнасці – берагоў не бачыць. ШОС!»

«Так далёка хадзіць не трэба, я ўяўляю сабе палякаў, калі б ім такі дэкрэт прэзідэнт падагнаў. Ён бы праз тыдзень сам быў бы беспрацоўным без права займаць кіроўныя пасады».

«Саша, скажы мне, навошта тады працаваць тры-чатыры дзясяткі гадоў, калі пенсія па-любому будзе такая, быццам бы ты ўсе гэтыя гады быў дармаедам? Ды і да таго ж на некаторых прадпрыемствах зусім няма працы, і супрацоўнікі прыходзяць туды дзеля таго, каб пасядзець і паразмаўляць пра надзённыя праблемы. Адсутнасць на прадпрыемствах працы з тых ці іншых прычынаў з'яўляецца таксама дармаедствам, але дармаедствам узаконеным. Узаконеныя дармаеды адрозніваюцца ад дармаедаў па-за законам толькі тым, што ў выпадку з'яўлення вытворчага задання першыя, у адрозненне ад другіх, выканаюць гэтае заданне і зноў будуць дармаедамі. І гэта толькі адзінае адрозненне тых дармаедаў ад іншых гультаёў. У астатнім усё аднолькава. А хто гэта спарадзіў? Ты, Саша! Вось і змушай сам сябе да адказнасці, як следчы Мячыкаў з фільма “Старыя-разбойнікі”».

«А давайце нахілім яго з падхалімамі!»

«Можа быць, мне хто-небудзь растлумачыць: хто такі Лукашэнка і кім ён сябе ўявіў?»

«Час абвяшчаць усеагульную забастоўку, прычым бестэрміновую, з патрабаваннем сыходу існай улады. Гэта адзіны спосаб зрушыць з мёртвай кропкі змярцвелую, гнілую ўладу».

«Найлепшы варыянт скасавання гэтага дэкрэта – гэта замена кіраўніцтва краіны!»

«Кастрычнік будзе гарачы, як сто гадоў таму – каго абазвалі “дармаедам”, яднайцеся».

«Імпічмент Лукашэнку! Такі прэзідэнт беларусам не патрэбны!»

«Ужо даўно ніхто ўсур'ёз не ўспрымае Лукашэнку і ягоныя заявы. Усе ўсведамляюць, што хутка рэжым зменіць сапраўдная дэмакратычная ўлада. Людзі гэтага вельмі чакаюць і зробяць усё, каб мірным шляхам адбыліся перамены. Жыве Беларусь!»

«Вядома, ён дэкрэт не скасаваў. Дзе яму скасаваць... Мужыкі, усё проста: выходзім 21 кастрычніка на Плошчу і скасоўваем галоўнага дармаеда».

«Даўно хачу сказаць, што час сабрацца і гнаць яго. Вось проста выйсці і сказаць: Саша з Драздоў, з рэчамі на выхад! Час ужо сабраць ссабойку гэтаму гарлапану і вывесці пад белыя ручкі з рэзідэнцыі наўпрост у Гаагу».

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках