20 красавiка 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчана пра «новую фазу» вучэнняў «Захад – 2017»

19
Абвешчана пра «новую фазу» вучэнняў «Захад – 2017»

Для пераходу манеўраў на «актыўны этап» абраная сімвалічная дата – 17 верасня.

Супольнае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі «Захад – 2017» сёння ўступае ў актыўную фазу, паведамляе БелТА.

З 17 верасня распачынаецца другі этап вучэнняў, падчас якога будуць адпрацаваныя пытанні кіравання войскамі (сіламі) у ходзе вядзення ваенных дзеянняў «пры адбіцці агрэсіі супраць “саюзнай дзяржавы”».

«Штабам усіх узроўняў трэба будзе адпрацаваць шырокі спектр задачаў, звязаных з кіраваннем войскамі пры адбіцці наступу сухапутных груповак праціўніка, вядзення контрдыверсійнай барацьбы з умоўным праціўнікам, незаконнымі вайсковымі фармаваннямі. На палігонах воінскія часткі і падраздзяленні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сілаў) адпрацуюць вядзенне абарончага бою, пошук, блакаванне і знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў пры падтрымцы авіяцыі», – гаворыцца ў паведамленні.

Так, на палігоне Ружанскім сёння запланаванае практычнае нанясенне авіяцыйнага ўдару з ужываннем авіяцыйных сродкаў паразы. На Асіповіцкім палігоне 18 верасня адбудзецца гульнявое вядзенне бою для ўтрымання абарончых рубяжоў. На наступны дзень на палігоне Даманава будзе прадэманстраванае нясенне баявой варты падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны.

Супольнае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі «Захад – 2017» афіцыйна пачалося 14 верасня. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў – больш за 4 тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя эксперты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад – 2017».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках