25 красавiка 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Макаеў: Перамога пад Оршай павінна адзначацца на дзяржаўным узроўні

2
Алесь Макаеў: Перамога пад Оршай павінна адзначацца на дзяржаўным узроўні

Лідар прадпрымальнікаў правёў лікбез для міліцэйскіх уладаў Савецкага раёна Менску.

Адзін з каардынатараў руху салідарнасці «Разам», лідар сталічных прадпрымальнікаў Алесь Макаеў афіцыйна звярнуўся да кіраўніка Савецкага РАУС Менска Гамолы Максіма Аляксандравіча з патрабаваннем спыніць пераслед беларускіх патрыётаў, якія ўдзельнічалі ў Акцыі папярэджання, прымеркаванай да Дня вайсковай славы Беларусі 8 верасня.

«Гэтая дата (перамога гетмана Канстанціна Астрожскага над маскоўскай арміяй пад Оршай 8 верасня 1514 года – рэд.) павінна адзначацца на дзяржаўным узроўні», – напісаў у заяве актывіст і запатрабаваў ад міліцэйскага кіраўніцтва растлумачыць, навошта яго і іншых удзельнікаў святкавання Дня вайсковай славы выклікаюць у РАУС.

КРЫНІЦА: FACEBOOK.COM
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках