19 красавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фэст «Камяніца» прыехалі тысячы людзей

1
На фэст «Камяніца» прыехалі тысячы людзей

У Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах прайшоў чарговы фольк-фэст.

Здавалася, увесь Менск суботнім вечарам 17 верасня перасунуўся сюды. На «Камяніцу» прыехалі велізарныя грамады моладзі, сем'і з дзецьмі, людзі сярэдняга веку - публіка разнастайная. Шмат хто быў адзеты ў вышыванкі і нацыянальныя строі, піша kp.by.

Уздоўж дарогі, якая вядзе да сцэны, размясціліся рамесніцкія намёты з разнастайнымі вырабамі ручной працы. Свае творы прэзэнтавалі мастакі.

ФОТА: Святаслаў Зоркі

На фэсце была процьма забаў як для дзяцей, так і для дарослых. Можна было навучыцца страляць з лука або пнеўматычнай зброі. Ганчар вучыў дзяцей рабіць вазачкі з гліны на ганчарным коле. Самыя маленькія госці фэсту скакалі на батуце, прышпіленыя да гумкі, размалёўвалі карцінкі рознакаляровым пяском. Таксама працаваў скаладром.

- Удзень людзей было менш, а пад вечар сталі падцягвацца, - распавядае прадавец аднога з намётаў. - Бракуе рук, каб усіх абслужыць.

Чэргі сапраўды вялікія, але прасоўваюцца даволі хутка. Людзі куплялі гарачую кукурузу, шашлыкі, бульбяныя чыпсы на палачцы, печыва, гарбату ды іншыя прысмакі.

ФОТА: Святаслаў Зоркі

Але больш за ўсё людзей было ля сцэны. Хтосьці стаяў, больш прадбачлівыя людзі ўзялі з сабой пледы, раскладныя крэслы, каб можна было прысесці.

Галоўнымі выстуроўцамі фэсту сёлета былі ўкраінскі электрафольк-гурт «Onuka» (назва перакладаецца з украінскай мовы «Унучка»), калектыў «Theodor Bastard» з Расеі, беларускі гурт «Shuma», і яшчэ адзін украінская гурт «The Doox». Таксама на галоўнай сцэне выступалі беларускія гурты «Нагуаль», «Shaman Jungle» і «Варган».

ФОТА: Святаслаў Зоркі

Пад вечар прыкметна пахаладнела, але люд не разыходзіўся - усе чакалі выступу «Onuka». Парачкі абдымалі адзін аднаго, хтосьці хутаўся ў пледы. Самыя смелыя адышлі крыху далей ад натоўпу ля сцэны і актыўна танцавалі.

- Я ўпадабала гурт «Onuka» з тых часоў, як некалькі гадоў таму ўпершыню пачула іх жыўцом, - распавядае мянчанка Вольга. - Не прапускаю ніводнага канцэрту. Ад іх ідзе такая шалёная энэргетыка, у іх столькі імпэту.

На жаль, гурт «Shuma» так і не выступіў. Шмат хто ехаў на фэст менавіта для таго, каб паслухаць гэты калектыў, і злёгку засмуціўся. Музыкі напісалі на сваіх старонках у сацыяльных сетках, што праз затрымкі проста не паспелі выступіць.

Нягледзячы на тое, што фэст скончыўся а 22:20, а не а 22:00, як планавалася, і дабірацца ад пляцоўкі да Менска не надта зручна, шмат хто заставаўся да канца.

ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
ФОТА: Святаслаў Зоркі
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках