23 красавiка 2024, aўторак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Берасця: Улада павінна выконваць жаданні народа

2
Актывіст з Берасця: Улада павінна выконваць жаданні народа
ФОТА: TUT.BY

Тады беларусы будуць ставіцца да яе з павагай.

У Берасце адбудзецца суд над грамадскім актывістам Віталём Казаком. Пра гэта «Радыё Рацыі» паведаміла ягоная жонка Марыяна.

Паводле ейных слоў, мужу інкрымінуюць нейкія крытычныя выказванні на адрас дзейнай улады з палітычным падтэкстам. Пра тое, чым напраўду займаўся Віталь Казак, распавядае ён сам:

- Імкнуся як магу, калі ёсць час, дапамагаць людзям. І сабе дапамагаю ў прынцыпе жыць у гэтай краіне, рабіць парадак, каб у нас усё было добра. Каб людзі нічога не баяліся і паважалі ў тым ліку і ўладу, якая павінна выконваць жаданні народа. Гэта самае галоўнае.

Віталя Казака спрабавалі асудзіць яшчэ 17 жніўня, аднак неўзабаве паведамілі, што накіравалі пратакол на дапрацоўку ў Маскоўскі РАУС, таму разгляду справы не было. Паўторная ж спроба правесці суд адбудзецца ў панядзелак, 18 верасня, а 10 гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна Берасця. "Запрашаем усіх неабыякавых", - адзначылі актывісты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках