29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Джылі» з-пад Барысава – разгон з гамаваннем

41
«Джылі» з-пад Барысава – разгон з гамаваннем

Сумнеўны «трыюмф» беларуска-кітайскага аўтапрамысловасці абярнуўся іроніяй і сарказмам.

Дзіўна, нібыта нагода для трыюмфу, а дзяржаўная прэса яго нават не заўважыла. Гаворка аб вырабе першай партыі 220 штук аўтамабіляў «Джылі» на новым заводзе пад Барысавам, піша сайт belaruspartisan.org.

Чаму трыюмф?

Момант, вядома, спрэчны. Выраб гэтай партыі планаваўся пад 31 снежня мінулага года, не выйшла. Пераносілі на чэрвень, на сярэдзіну лета. Але штосьці не ручыла ў эканамічных аўтамабільна-братніх стасунках з кітайцамі - дацягнулі да восені.

Дзіўна, але нават на сайце міністэрства прамысловасці не знайшлося месца для гэтай навіны. Падрабязна апісваецца, што з вырабленага ў Жлобіне металу можна збудаваць 6849 Эйфелевых веж або 833 хмарачосы «Бурдж-халіфа», не абыдзены ўвагай выступ намесніка міністра Дзмітрыя Корчыка ў Бараўлянскай школе. Мабыць, справы на барысаўскім заводзе на гэтым фоне выглядаюць праудзівай дробяззю.

На выязной калегіі Мінпрама, якая праводзілася на Менскім маторным заводзе, міністр Віталь Воўк паведаміў, што аўтамабілі «Джылі» з новага завода паступяць у продаж ужо ў лістападзе.

Не выпала знайсці дакладнага перакладу гэтай назвы з кітайскай мовы на беларускую, але ў пошуках адкрыўся пераклад з французскай. Выплыла значэнне – «замарожаны». У кітайскага аўтамабіля «Джылі» ёсць істотныя шанцы стаць цяжкай дакукай для беларускага машынабудавання.

Адна рэча – захопленыя водгукі прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, які праехаў некалькі хвілін на дадзеным яму аўтамабілі, ды іншая рэч – водгукі тых, хто паспеў эксплуатаваць іх некалькі месяцаў.

Андрэй Кабякоў сказаў журналістам, што яму прапанавалі спецыяльна падрыхтаваны асобнік. І ён едзе добра, мякка.

Віталь Воўк таксама падтрымаў рэкламу навінкі: «Калі паўстане пытанне куплі яшчэ аднаго аўтамабіля або замены гэтага, я нават думаць не буду - спынюся на «Джылі». Для майго стылю язды гэты аўтамабіль пасуе. Так, ён не надта магутны, разгон не такі хуткі. Але як сямейны аўтамабіль ён вельмі добры, выгодны. Пасля доследнай зборкі я праехаў на ім па палігоне, мне ён вельмі спадабаўся. Я не аматар экстрэмальнай язды».

А вось ва ўладальніка адной з аўташкол, які купіў два аўтамабілі «Джылі» і падзяліўся сваімі ўражаннямі на сайце ABW.by, іншыя высновы, бязрадасныя.

Спачатку яго прывабіў кошт аўтамабіляў, дызайн. Але расчараванне надышло ўжо ў першыя дні. Чаму куты ржавыя, шчыліны розныя, агідны пах кітайскай пластмасы, пад гару самаход не едзе... І чым далей, тым прэтэнзій больш.

Увогуле, са збытам могуць узнікнуць сур'ёзныя праблемы. Што пацягне за сабой праблемы для ўсяго праекта. Узнікае адчуванне, што яго ініцыятары і выканаўцы, прымаючы пастановы, не зазіралі нават на паўдня наперад. Міністр Віталь Воўк хваліўся ў адным з інтэрв'ю, што завод пад Барысавам пабудаваны ў рэкордна кароткія тэрміны. Мы ўжо ведаем, што гэтая «рэкорднасць» у будаўніцтве не прынесла карысці, фактычна, выраб аўтамабіляў затрымаўся на дзевяць месяцаў.

Спагадзя ўзнікла ідэя абсталёўваць аўтамабілі беларускім рухавіком. Яе апублікавалі на выязным пасяджэнні ўрада ў Барысаве. Падрабязнасці трымаліся ў сакрэце, паведамілі толькі, што іх выраб пачнецца ў лістападзе 2017 года. Вядома, што нягледзячы на абнаўленне сваёй прадукцыі, Менскі маторны завод такога кантракту не атрымліваў.

Мітусня з рухавіком ды іншымі агрэгатамі аўтамабіля «Джылі» выкліканая пільнай патрэбай. Калі ў аўтамабілі не будзе 50 адсоткаў беларускіх складнікаў, то прадаваць іх у расхваленым Еўразійскім саюзе будзе немагчыма, паводле ўстаноўленых у гэтай супольнасці правілаў. Казахстан да таго ж устанавіў высокія утылізацыйныя мыты.

У Беларусі летась рэалізавалі толькі 750 аўтамабіляў «Джылі», прычым з дапамогай бюджэтных арганізацый.

У Расеі, якая стварыла магутнасці для вытворчасці больш як 3 мільёнаў аўтамабіляў на год, продаж «Джылі» абмежаваўся драбніцай – 4473 аўтамабілі.

Калі Барысаўскі завод пачне вырабляць 60 тысяч за год, то куды яны будуць дзявацца? Наогул жа гаворка ідзе пра 120 тысяч.

Не на пустым месцы з'явілася моцная заклапочанасць, а ці не ўзяцца нам за выраб электрамабіля?! У гэтай хвалі, узнятай самім Лукашэнкам, ёсць багата падстаў для іроніі, сарказму і суму.

Лукашэнка катаецца на амэрыканскім аўтамабілі «Тэсла», расхвальвае яго, даручае вывучыць мадэль і зрабіць у сябе штосьці падобнае. Гэта даручэнне адрасуецца, напрыклад, калектыву Менскага аўтамеханічнага каледжа.

Проста трапіліся хлопцы ў поле зроку. Які ўклад у стварэнне электрамабіляў яны могуць унесці, калі кола навуковых пошукаў каледжа абмяжоўваецца тэмай «Апрабацыя механізмаў узаемадзеяння ўстаноў прафадукацыі і арганізацый-кліентаў для вызначэння і мадэрнізацыі кваліфікацыйных патрабаванняў да спецыялістаў». Сфармулявана больш чым мудрагеліста, але складанасцю задача відавочна саступае стварэнню электрамабіля.

Даручэнне атрымаў і кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, яго нават сталі называць галоўным канструктарам электрарухомай тэхнікі, хоць ён са сваёй аграрна-эканамічнай спецыялізацыяй далёкі ад гэтага. І прэзэнтаваны Акадэміяй электрамабіль спецыялісты ўважаюць за макетны ўзор, інакш – цацку.

У гэтай вірлівай хвалі з'явіўся яшчэ адзін выпрабавальнік, віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Ён пракаціўся на «Джылі», абсталяваным электрацягай. Пасля чаго было заяўлена, што ў Барысаве праз два-тры гады можна будзе вырабляць такую мадэль. Але для гэтага зноў-такі трэба будзе вырабляць хаця б палову беларускіх дэталяў. Яшчэ нічога як след не ясна з вырабам звычайнай мадэлі «Джылі», ужо замахнуліся на электрычны варыянт. А трэба ж зрабіць на загад Аляксандра Рыгоравіча, не горш за «Тэслу».

І пакуль вынікі гэтых работ-пошукаў акадэміі, каледжа, прэм'ер-міністра і ягонага намесніка - дабяруцца да канвеера, то спажывец убачыць, што гэта ўчорашняе, пазаўчорашняе, забытае і мала каму патрэбнае

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках