28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Галандыі знайшлі спосаб атрымання спірту з паветра

19
У Галандыі знайшлі спосаб атрымання спірту з паветра

Абарона дысертацыі гэтага метаду прайшла 14 верасня.

Галандскія даследчыкі навучыліся ператвараць вуглякіслы газ, які змяшчаецца ў паветры, у мноства карысных рэчываў, у тым ліку і ў алкаголь.

Новы метад заснаваны на электрахімічным аднаўленні вуглякіслага газу. Яго плануюць выкарыстоўваць найперш для ачысткі паветра, піша Science Alert (пераклад - nv.ua).

Такія звесткі ўтрымліваюцца ў дысертацыі, падрыхтаванай аспірантам Мін Ма з Тэхналагічнага ўніверсітэта Дэлфта ў Нідэрландах. Абарона прайшла паспяхова 14 верасня 2017 года.

У сваёй працы Мін Ма апісаў працэсы, якія адбываюцца з рознымі металічнымі каталізатарамі пры іх выкарыстанні ў электрахімічным аднаўленні вуглякіслага газу. Выкарыстанне меднага нанадроту прыводзіць да ўтварэння вуглевадародаў, а нанапорыстае срэбра павялічвае выхад угарнага газу. Даследніку ўдалося атрымаць мноства злучэнняў вугляроду ва ўсялякай загадзя ўзятай прапорцыі, у тым ліку - этанол і метанол, гэта значыць "звычайны" і метылавы спірты.

Навуковец плануе распрацаваць метады больш выбарчага сінтэзу асобных злучэнняў і спосабы узбуйнення працэсаў да прамысловых маштабаў.

Дадамо, што ў апошнія гады навукоўцы актыўна спрабуюць знайсці спосаб ператварэння атмасфернага СО2 у біяпаліва. Да прыкладу, у ліпені 2016 года фізікі з Чыкага прадставілі сонечную батарэю, якая наўпрост выкарыстоўвае энергію святла для расшчаплення малекул вуглекіслаты і вытворчасці ўгарнага газу і вадароду, з якіх можна атрымліваць метан, этанол ды іншыя тыпы біяпаліва.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках