24 красавiка 2024, Серада, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуецца падняць кошты бензіну

2
Расея рыхтуецца падняць кошты бензіну

Павышэнне акцызаў у РФ можа адбіцца рыкашэтам і на беларускіх аўтааматарах.

Пастанова дадаткова падняць акцызы на паліва прынятая на бюджэтных нарадах ва ўрадзе РФ. Адбыцца падвышэнне павінна ў два этапы - па 50 кап за 1 л з 1 студзеня і з 1 ліпеня, распавялі выданню «Ведомости» некалькі федэральных чыноўнікаў.

Гэта істотна большае павышэнне акцызаў, чым прадугледжана Падатковым кодэксам: індэксацыя на інфляцыю 4%, г. з. прыкладна на 30 капеек за 1 л бензіну і 23 капейкі за 1 л дызельнага паліва.

Дадатковыя даходы бюджэтнай сістэмы складуць 55-60 млрд руб, кажуць чыноўнікі. Блізу 60 млрд, ацэньвае дырэктар Маскоўскага нафтагазавага цэнтра EY Дзяніс Барысаў, плюс да тых 25 млрд руб, якія бюджэт атрымае ад індэксацыі акцызаў на інфляцыю.

Праз павышэнне акцызу на 50 капеек 1 л паліва ў розніцы можа падаражэць на 1,5%, або на 60 капеек, цытуе федэральны чыноўнік ліст Мінэнэрга ў Мінфін і апарат ўрада, а ёсць яшчэ рынкавыя рызыкі росту коштаў да канца 2017 г на 2,8 руб за 1 л. Пры індэксацыі на інфляцыю сярэдні кошт паліва можа перавысіць у 2018 г псіхалагічна важныя 40 руб, цытуе ён ліст. Мінэнэрга прапануе павышаць акцызы 1 красавіка і 1 верасня, дадатковыя даходы складуць 39 млрд руб.

Прадстаўнікі Мінфіна, Мінэнэрга, Мінтранса, віцэ-прэм'ераў Аркадзя Дварковіча і Дзмітрыя Козака альбо не адказалі на запыт, альбо адмовіліся ад каментароў, спасылаючыся, напрыклад, на тое, што бюджэт яшчэ не зацверджаны ўрадам. Наталля Цімакова, прэс-сакратарка прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, не каментуе бюджэт да яго разгляду ў панядзелак на ўрадзе.

Адзін з чыноўнікаў кажа: пастанова папярэдняя, але наўрад ці ў панядзелак зменіцца.

Могуць улічыць палітычныя рызыкі напярэдадні выбараў і пастанову перагледзець, дапускае іншы чыноўнік: дзіўна змагацца з інфляцыяй, павышаць МРОТ да пражытачнага мінімуму і адначасова прымаць пастановы, якія будуць спрыяць росту коштаў.

Тэрмін поўнага пераносу акцызаў у кошт на АЗС у апошнія гады вар'яваўся ад 1 да 14 месяцаў, адзначае Барысаў.

Рэнтабельнасць перапрацоўкі вельмі нізкая, павышэнне акцызаў крытычным чынам датычыцца ўсіх - вытворцы паліва поўнасцю або практычна цалкам закладуць яго ў кошт канчатковай прадукцыі, упэўнены чалавек у адной з нафтавых кампаній.

Рост акцызаў не стварае вялікай рызыкі для інфляцыі, адзначае галоўны эканаміст ING Дзмітрый Палявы, але тое, што ўрад у апошні момант перад унясеннем бюджэту прымае такую пастанову, - нядобры знак: лабісцкі напор узмацняецца, усякія пастановы могуць быць змененыя ў кожны момант.

Прадстаўнікі нафтавых кампаній не кажуць, як павышэнне акцызаў адаб'ецца на іх. Калі вонкавыя кошты нафтапрадуктаў прадоўжаць расці, а рубель не будзе прапарцыйна ўмацоўвацца, то ў варунках нізкага попыту (асабліва ўзімку) перанесці акцызы максімальна хутка будзе практычна немагчыма, упэўнены Барысаў. Пры найбольш неспрыяльным для галіны сцэнары маржа сярэдняга расейскага НПЗ можа знізіцца з існых 1400 да 1000-1100 руб за 1 т, прагназуе ён.

Ініцыятыва сыходзіць ад Мінтранса, якому патрэбныя грошы, напрыклад, на будаўніцтва трасы «Прыморскае кальцо» ў Калінінградскай вобласці, кажуць некалькі чыноўнікаў. Пра гэта пісала і газета РБК. Іншы прэтэндэнт на грошы - траса «Таўрыда» ў Крыме, паказвае чыноўнік фінансава-эканамічнага блока. Прадстаўнікі кіраўнікоў Калінінградскай вобласці і Крыма не змаглі ў нядзелю адказаць на пытанні «Ведомостей».

Прыбаўка да федэральнага дарожнага фонду можа пайсці на «Таўрыду» і «Прыморскае кальцо», астатняе - рэгіянальным дарожным фондам, заўважае гендырэктар Infranews Аляксей Безбародаў. Ёсць даручэнне прэзідэнта павялічыць у даходах ад паліўных акцызаў долю рэгіёнаў, нагадвае федэральны чыноўнік. З 2015 г яна скарачалася, а федэральная вырасла з 0 да 38,3% сёлета і дасягне у 2018 г 42,6%. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даручаў прапрацаваць магчымасць з 2019 г вярнуць рэгіёнам акцыз на паліва: інакш будзем на калёсах там ездзіць. За кошт акцызаў федэральны бюджэт часткова дапамагае рэгіёнам з агульнафедэральнымі праектамі, тлумачыў тады міністр фінансаў Антон Сілуянаў, перадача часткі даходаў рэгіёнам створыць праблемы для федэральнага бюджэту. Каб іх не было, і давялося павышаць акцыз, мяркуе адзін з чыноўнікаў. Ці будзе мяняцца федэральная доля ў Бюджэтным кодэксе, высветліць не ўдалося. Паводле цяперашніх нормаў з дадатковых даходаў рэгіёнам дастанецца блізу 35 млрд руб.

Пазней стала вядома, што сёння ўрад РФ ухваліў павышэнне акцызаў на паліва на 50 капеек за 1 л у два этапы - з 1 студзеня і 1 ліпеня, паведаміў міністр фінансаў Расеі Антон Сілуянаў. З ягоных слоў, дадатковыя даходы бюджэту складуць 40 млрд руб, паведамляюць «Ведомости».

Гэта істотна большае павышэнне акцызаў, чым прадугледжана Падатковым кодэксам: індэксацыя на інфляцыю ў 4%, г.з., прыкладна на 30 капеек за 1 л бензіну і 23 капейкі за 1 л дызельнага паліва.

Са слоў Сілуянава, сабраныя сродкі будуць накіраваныя на будаўніцтва новых аўтамабільных дарог, інфраструктуры, у першую чаргу ў Крыме, Калінінградзе, на Далёкім Усходзе. «Гэтыя грошы пойдуць на паляпшэнне транспартнай інфраструктуры нашых аўтамабілістаў», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках