23 красавiка 2024, aўторак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і хаўруснікі паказалі вайсковую моц падчас манеўраў у Карэі

2
ЗША і хаўруснікі паказалі вайсковую моц падчас манеўраў у Карэі

Амерыканскія вайсковыя самалёты здзейснілі аблёт Карэйскага паўвострава.

Гэта адбылося падчас супольных вучэнняў з паўднёвакарэйскімі і японскімі вайсковымі самалётамі ў панядзелак, праз тры дні пасля таго, як Паўночная Карэя выпусціла ракету, пераляцеўшую праз Японію. З паведамленняў паўднёвакарэйскіх і амерыканскіх вайскоўцаў, у аблёце бралі ўдзел два бамбавікі B-1B і чатыры знішчальнікі F-35B ад ЗША і чатыры знішчальнікі F-15K ад Паўднёвай Карэі. Амерыканскія і паўднёвакарэйскія самалёты праляцелі праз Карэйскі паўвостраў і імітавалі авіяўдары баявым узбраеннем па стрэльбішчы ў Паўднёвай Карэі, гаворыцца ў заяве Ціхаакіянскага камандавання ЗША, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак Ціхаакіянскага камандавання, вайсковыя самалёты ЗША таксама праводзілі трэніровачныя палёты разам з японскімі знішчальнікамі над водамі паблізу паўднёвай выспы Кюсю.

З таго часу, як у канцы 2011 года Кім Чэн Ын прыйшоў да ўлады ў Паўночнай Карэі, ягоная краіна пачала праводзіць выпрабаванні ракет і ядзерных узбраенняў. У ліпені былі выпрабаваныя дзве міжкантынентальныя балістычныя ракеты. Нядаўняе ядзернае выпрабаванне ў верасні было самым магутным на сёння.

Многія экспэрты мяркуюць, што гэта ўсяго толькі пытанне часу, калі Кім зможа валодаць надзейнымі ядзернымі ракетамі, здольнымі наносіць удары ва ўсякім месцы на мацерыку ЗША. Дзяржаўныя СМІ КНДР у суботу працытавалі Кіма, кажучы, што канчатковая мэта Паўночнай Карэі «палягае ва ўстанаўленні раўнавагі рэальнай сілы з ЗША і прымус кіраўнікоў ЗША не адважвацца гаварыць аб ваенным варыянце» для Поўначы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках