19 красавiка 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забракаваў малако і мяса з Беларусі

7
Рассельгаснагляд забракаваў малако і мяса з Беларусі

Ведамства забараніла ўвоз у РФ 60 тон прадукцыі.

Кіраванне Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей забараніла ўвоз у Расею блізу 60 тон прадукцыі жывёльнага паходжання беларускай вытворчасці, паведамляе interfax.by.

«Так, пры кантролі сухой пахты агульнай вагой 20 тон, што накіроўвалася ва Уладзімерскую вобласьць, устаноўлена, што згодна з ветэрынарным сертыфікатам ад 13 верасня вытворцам прадукцыі быў указаны філіял «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат». У той жа час на маркіровачных этыкетках прадукцыі аказалася ўказаная ААТ «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат», - распавялі ў ведамстве.

Акрамя таго, у дачыненні да Лепельскага малочна-кансервавага камбінату дзейнічаюць часовыя абмежаванні на пастаўку прадукцыі на тэрыторыю Расеі.

Неадпаведнасць дат вырабу прадукцыі, указаных на маркіровачных этыкетках, дат, заяўленым у ветэрынарным сертыфікаце ад 14 верасня, паслужыла падставай для забароны ўвозу 19,5 тон астуджанага мяса птушкі вытворчасці магілёўскага ЗАТ «Агракамбінат Заря». Мяса перавозілася ў Смаленск.

Пры ажыццяўленні кантролю сухога абястлушчанага малака вагой 20 тон, выпрацаванага Іваноўскім цэхам ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», на ўпакоўцы бачнай частцы грузу былі выяўленыя сляды зрываў старых і налепкі новых маркіровачных этыкетак, што магло сведчыць пра перамаркіроўку прадукцыі.

«Усе названыя грузы вернутыя адпраўнікам», - паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках