19 красавiка 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ніколі не былі дармаедамі

19
Беларусы ніколі не былі дармаедамі
ФОТА: AP

Дэкрэт №3 - гэта плявок у душу і на працоўныя мазалі тых, хто на вытворчасці адпрацаваў доўгія гады і быў скарочаны.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала грамадская актывістка з Магілёва Вольга Тышкевіч:

- Загалоўкі розных газет называлі беларусаў самым працавітым народам з усіх краін постсавецкай прасторы. Дэкрэт №3 - гэта прыніжэнне народа, плявок у душу і на працоўныя мазалі рабочых, якія працуюць па 12 гадзін у дзень у суседніх краінах. Гэта абраза тых, хто на вытворчасці адпрацаваў доўгія гады і быў скарочаны. Беларусы ніколі не былі дармаедамі.

Яны працавалі ў поце твару за свой кавалак хлеба. І ў наш час, не дачакаўшыся магчымасці атрымаць годны заробак, праз адсутнасць працы ў рэгіёнах і малых гарадах, адсутнасці сапраўдных вакансій, людзі пакідаюць краіну. Як вядома, за мінулы год больш за 100 тысяч чалавек з'ехалі ў краіны ЕЗ. Толькі з нашага горада з аднаго раёна горада свае дамы пакінулі больш за 700 чалавек.

Калі раней на працу ехалі толькі мужчыны, то цяпер едуць і жанчыны. Забіраючы сваіх дзяцей. Гэта нагадвае той час, калі некалькі дзясяткаў гадоў з вёсак моладзь з'язджала ў гарады. Наша краіна ціха ператвараецца ў пустку.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках