18 красавiка 2024, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіміру Някляеву на Акрэсціна не дазваляюць карыстацца асадкай

7
Уладзіміру Някляеву на Акрэсціна не дазваляюць карыстацца асадкай
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Сям'я аднаго з лідараў БНК дагэтуль не ведае падрабязнасцяў затрымання і прычыны арышту палітыка.

Вольга Някляева, жонка аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзіміра Някляева, сёння аднесла перадачу мужу ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, паведамляе «Радыё Свабода».

Паэт і палітык перастаў выходзіць на сувязь з раніцы 15 верасня. Пазней Вольга Някляева даведалася ад дзяжурнага адваката з суда Савецкага раёна Менска, што ён быў затрыманы і асуджаны на сем дзён адміністрацыйнага арышту.

Раней Уладзімір Някляеў скардзіўся на стан свайго здароўя, між іншым на падвышаны ціск.

«Я спытала пра гэта, мяне запэўнілі, што ціск нармальны, таблеткі даюць, - сказала Вольга Някляева. - Адзінае, чаго, па маёй інфармацыі, зноў пазбавілі, - гэта асадкі. Перадала сёння аловак, паглядзім, данясуць ці не. Прынамсі ўзялі...»

З гэтай прычыны зняволены паэт не змог напісаць дадому ніводнага ліста, а Вольга Някляева дагэтуль не ведае падрабязнасцяў затрымання і прычыны пакарання мужа.

«Ды не, адкуль жа я магу ўзяць гэтыя падрабязнасці? - наракае жанчына. - Толькі ад яго. Сёння таксама паспрабуе да яго прабіцца адвакат, але невядома, дапусцяць ці не. Можа, тады і з'явяцца нейкія новыя дэталі».

Уладзіміра Някляева арыштавалі за ўдзел у Акцыі папярэджання 8 верасня ў Менску супраць расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Арганізатарам пратэсту быў Беларускі Нацыянальны Кангрэс.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках