23 красавiка 2024, aўторак, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нумар асабістага тэлефона Макрона трапіў у інтэрнэт

Нумар асабістага тэлефона Макрона трапіў у інтэрнэт
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: CHESNOT/GETTY IMAGES

Прэзідэнта Францыі «засыпалі» званкамі і SMS-паведамленнямі.

Нумар мабільнага прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона апублікавалі ў інтэрнэце. Пра гэта піша французскае выданне Challenges.

Нумар тэлефона стаў вядомы пасля таго, як 12 дзён таму скралі мабільны ў французскага журналіста. У тэлефоннай кнізе быў запісаны нумар сотавага Макрона.

Лідар Францыі атрымаў сотні паведамленняў, у тым ліку «не вельмі пахвальныя», удакладняе выданне.

BFMTV адзначае, што трапілы ў інтэрнэт нумар прэзідэнт амаль не выкарыстоўваў, а цяпер яго дэактывавалі.

У Макрона ёсць тры тэлефоны. Працоўны зашыфраваны, а два іншыя выкарыстоўваліся ў асабістых мэтах. Адзначаецца, што прэзідэнт Францыі часта тэлефануе і адпраўляе паведамленні чальцам урада позна ўначы і ўранку, і адказваць на яго пытанні неабходна выразна і інфарматыўна.

Макрон уступіў на пасаду прэзідэнта Францыі 14 траўня 2017 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках