25 красавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелАЭС не пройдзе

4
БелАЭС не пройдзе
Фота: dpa

Літва будзе блакаваць імпарт электраэнэргіі з Астравецкай АЭС.

На мінулым тыдні адпаведны план падаў літоўскі ўрад. «Будаўніцтва АЭС ля межаў Літвы з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для ўсіх нас. Гэта, у першую чаргу, пытанне бяспекі нашага народа, і мы павінны дзейнічаць рашуча, каб абараніць інтарэсы свайго народа. Мы ўхвалілі прымусовыя захады бяспекі, каб прадухіліць паступленне электраэнэргіі ад беларускай АЭС на літоўскі рынак», - заявіў прэм'ер-міністр краіны Саўлюс Скверняліс, піша «БелГазета».

У плане ёсць некалькі асноўных захадаў. Па-першае, зрабіць так, каб пасля запуску Астравецкай АЭС у Літву не магла трапіць беларуская электраэнэргія, за выключэннем той, што неабходна для забеспячэння надзейнасці літоўскай энэргасістэмы. Распрацоўшчыкі прадугледзяць, каб магутнасці Круоніскай ГЭС не выкарыстоўваліся для акумулявання электраэнэргіі з БелАЭС. Акрамя таго, да 2025 года Літва разлічвае сінхранізаваць сваю энэргасістэму з сеткамі краін ЕЗ, пасля чаго без адмысловых дарагіх перахаднікоў на мяжы пастаўкі электраэнэргіі з трэціх краін будуць тэхнічна немагчымыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках