25 красавiка 2024, Чацвер, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп надта расчараваны Пуціным

4
Трамп надта расчараваны Пуціным

У вялікай геапалітыцы намеціўся важны паварот.

Ньют Гінгрыч - былы спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША і пазаштатны дарадца прэзідэнта Дональда Трампа, рэспубліканец і кандыдат у прэзідэнты на выбарах у 2012 годзе. Ён быў адным з гасцей 14-га форуму «Ялцінская еўрапейская стратэгія» (YES), які адбыўся на мінулым тыдні ў Кіеве, і прэзентаваў сваю кнігу «Разуменне Трампа: Бачанне». У бліц-інтэрв'ю «Апострофу» Гінгрыч распавёў пра палітыку дзейнага прэзідэнта ЗША і дачыненнях Штатаў з Расеяй.

- У рамках форуму вы прэзентавалі сваю кнігу «Разуменне Трампа: Бачанне». А вы самі разумееце Трампа?

- Часткова. Не ведаю, наогул ці разумее яго нехта цалкам - Трамп вельмі, вельмі няпросты чалавек. Аднак часткова я яго разумею.

- Трамп дагэтуль спрабуе змагацца са спадчынай Абамы. У той жа час палітыка ЗША цяпер шмат у чым нагадвае палітыку папярэдняй адміністрацыі. Чаму так?

- За выключэннем таго, што яна значна больш агрэсіўная. У адміністрацыі схіляюцца да выдачы [Украіне] смяротнай зброі, яны пашырылі санкцыі супраць Расеі, прыклалі значна болей намаганняў для знішчэння ІДІЛ, яны значна больш агрэсіўныя ў дачыненні да Паўночнай Карэі, яны былі вельмі жорсткімі з еўрапейцамі, каб тыя павялічылі свае інвестыцыі ў NATO (выдаткі на абарону, - «Апостроф»). Таму я мяркую, што, хоць агульны курс шмат у чым такі ж, Трамп значна больш агрэсіўны, чым быў Абама.

- Ці не думсаеце вы, што Трампу падабаюцца Расея ці Пуцін?

- Думаю, Трамп вельмі расчараваны Пуціным. Думаю, ён меркаваў, што ёсць шанец на тое, што Пуцін зменіць свае паводзіны. Мне здаецца, што ўсе наяўныя довады сведчаць, што Пуцін стаў на шлях, несумяшчальны з палітыкай ЗША. І менавіта таму, думаю, мы бачым, што Кангрэс прыняў значна больш магутныя санкцыі, і чуем аб планах дапамагчы Украіне, чаму і ўмацоўваюцца пазіцыі ў краінах Балтыі і мы смялей умешваемся на ўсіх кірунках.

- Ці можа, на вашу думку, Трамп дагэтуль меркаваць, што расейска-амерыканская «вялікая ўгода» ўсё яшчэ магчымая?

- Не. «Вялікая ўгода» з Расеяй запатрабуе такіх істотных зменаў, што гэта вельмі малаімаверна.

- Так, Расея не будзе гатовая да кампрамісаў пасля таго, як апошнія санкцыі набудуць моц?

- Пакуль не ведаю. Я бачу, што Расея агрэсіўная, праводзіць манеўры ў Беларусі, якія будуць самымі маштабнымі за доўгі час (вучэнні «Захад-2017», - «Апостоф»). Расея прадаўжае агрэсіўныя дзеянні на Усходзе Украіны. Не бачу ніякай змены ў пазіцыі Расеі што да Крыму. Расея прадаўжае інвеставаць у Сірыю. Таму я не гатовы сказаць, што ёсць нейкая яскравая прыкмета таго, што расейцы (а, фактычна, расейцы - гэта Пуцін) гатовыя пайсці на гэта.

- Калі ўлічыць, што мы бачым цяпер на полі бою ў Сірыі, падзенне Ракі ці нешта накшталт гэтага нанясе паразу ІДІЛ?

- Я думаю, што мы пераможам ІДІЛ. Але [Башар] Асад, мабыць, утрымаецца. Будуць іранска-сірыйска-расейскія дачыненні. І мы апынёмся ў сітуацыі значна больш актыўнага супраціву Ірана. Убачым, ці зможам мы тады ўладзіць канфлікт з расейцамі. Але калі Трамп ударыў ракетамі па сірыйскай вайсковай базе, мы не прасілі ў расейцаў дазволу. Мы папярэдзілі іх пра ўдар за гадзіну, каб яны забралі сваіх жаўнераў. Гэта і ёсць наша свайго кшталту пазіцыя: мы не збіраемся прасіць дазволу Масквы.

- Як Трамп бачыць ролю Башара Асада пасля паразы ІДІЛ?

- Думаю, ён у пэўнай ступені рады, што яны (расейцы і сілы Асада, - «Апостроф») дапамагаюць у гэтым, але, думаю, ён таксама разумее, што расейцы значна больш зацікаўленыя ў абароне Асада, чым у паразе ІДІЛ. Таму Іран і Расея, мабыць, прадоўжаць падтрымку Асада.

- Ці не перашкодзяць гэтаму супярэчнасці паміж Іранам і Расеяй?

- Расею і Іран цесна звязваюць спробы дамовіцца пра спосаб утрымаць Асада. Мабыць, у расейцаў не такая значная антыізраільская цікавасць, яны актыўна вядуць з Ізраілем бізнэс. Але, з іншага боку, Расея не будзе спрабаваць неўзабаве спыніць «Хезбалу» ў яе спробах умацавацца за кошт іранскіх сістэм узбраення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках