20 красавiка 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «Джылі» будуць рабіць электрычны «лукамабіль»

62
З «Джылі» будуць рабіць электрычны «лукамабіль»
ФОТА: BELTA.BY

Барысаўскі «аналаг Тэслы» пераробяць на рэкамендацыі дыктатара.

Батарэю з багажніка беларускага электрамабіля прыбяруць, а сам аўтамабіль атрымае новы кодаб, як і прапаноўваў Лукашэнка падчас тэставання амэрыканскага аўтамабіля Tesla. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню машынабудаўніка, распавялі прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, паведамляе tut.by.

Нагадаем, Лукашэнка падчас знаёмства з імпартным аўтамабілем даў некаторыя рэкамендацыі беларускім распрацоўшчыкам электрамабіля.

- Батарэя - адзін з асноўных элементаў. Не трэба яе засоўваць у багажнік. Як вы ўбачылі, яе паклалі на дно ў Tesla, і яна, як я зразумеў, нават утрымлівае на высокай хуткасці аўтамабіль, балансуе рух. Таму і нам гэтым шляхам трэба пайсці, - сказаў на заканчэнне правадыр. - Галоўнае - стварыць добры рухавік. Базу вы маеце.

Аб'яднаны інстытут машынабудавання ўжо працуе над новым тыпам батарэі, якая не будзе займаць месца ў багажніку, а яе каморкі будуць размяркоўвацца па вольных паражнінах кодаба. У батарэй будзе свая сістэма ахаладжэння, свая электроніка. Фактычна, імпартнымі будуць толькі самі элементы, а каморкі збірацьмуць ужо ў Беларусі. Гэта дазволіць знізіць іх кошт у два разы.

- Цяпер мы шчыльна кантактуем з заводам Geely. Мы просім іх даць нам кодаб ад электрамабіля, каб не прыдумляць свой, палегчыць укараненне батарэй. Потым мы ўбудуем туды свой электрычны рухач, - распавёў генеральны дырэктар ДНУ «Аб'яднаны інстытут машынабудавання» Сяргей Паддубка.

Нягледзячы на тое, што ў гаме Geely ёсць свае электрамабілі, ідэя вырабляць у іх кодабе свой, беларускі прадукт мае важкія падставы. Гэта - лакалізацыя. Кодаб, электрычны рухач, батарэя - усё будзе вырабляцца ў Беларусі, а гэта 70% лакалізацыі. Без гэтага электрамабіль не прадасі на рынках МС.

У сваім цяперашнім выглядзе беларускі электрамабіль - гэта болей так званы «мул» для адпрацоўкі тэхналогій электрарухача. Таварны ўзор будзе выглядаць інакш, пагатоў цяперашні кодаб не вырабляецца. Выніковы варыянт атрымае кодаб ад Geely, але больш сучасны. Проста таму, што іншых масавых аўтамабіляў беларускай вытворчасці мы не маем, ды і задача стаіць - зрабіць даступны электрамабіль.

- Стварыць свой электрамабіль - гэта вельмі складана. Дзейнасць для развіцця легкавога электратранспарту ідзе ў двух кірунках - стварэнне навуковай базы, падрыхтоўка кадраў і падтрымка дзяржавы ў развіцці інфраструктуры і стымуляцыі попыту на электрамабілі. Вось ужо каля Мінпрама з'явілася сілкавальная станцыя, можна прыехаць на электрамабілі, прылучыцца, - расказаў першы намеснік міністра. прамысловасці Генадзь Свідзерскі.

Завод Geely мае намер пачаць у Беларусі выраб рухавікоў, ужо падпісаная дамова. Пакуль гэта будзе буйнавузлавая зборка сілавога агрэгата «рухавік-трансмісія». Адкрываючы такую вялікую вытворчасць, кітайскія ўладальнікі маркі патрабуюць наяўнасці вытворчасці некаторых кампанентаў тут жа.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках