19 красавiка 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Захад-2017»: З'явілася відэа абстрэлу журналістаў, зробленае з кабіны гелікаптэра

13
«Захад-2017»: З'явілася відэа абстрэлу журналістаў, зробленае з кабіны гелікаптэра

Пляцоўка з аўтамабілямі прэсы была добра бачная ў прыцэле перад пускам ракет.

У сетцы з'явілася відэа з кабіны гелікаптэра Ка-52, які выпусціў ракеты на палігоне «Лужскі» ў РФ.

На запісе відаць, як гелікаптэр выпускае некіравальныя ракеты па пляцоўцы, дзе стаяць аўтамабілі.

Паводле звестак СМІ, падчас беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017» гелікаптэр Ка-52 абстраляў ракетамі гледачоў, якія знаходзіліся побач з палігонам «Лужскі» пад Санкт-Пецярбургам. Два чалавекі атрымалі цяжкія траўмы. Крыніцы мяркуюць, што пуск ракет «паветра-зямля» адбыўся выпадкова праз непаладкі.

Мінабароны РФ пацвердзіла выпадковы пуск ракеты на палігоне. Пры гэтым траплянне ў людзей у расейскім абаронным міністэрстве адмаўляюць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках