24 красавiка 2024, Серада, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль спынілі

7
Крэмль спынілі

У расейскага кіраўніка ўжо няма сіл для акупацыі краін.

- Сенат ЗША ўхваліў прапанаваны Пентагонам праект абароннага бюджэту на 2018 фінансавы год, у якім $500 млн прадугледжанае на дапамогу Украіне. Што гэта значыць?

ЗША вылучаюць Украіне $500 млн, на якія яна зможа закупіць амерыканскую вайсковую тэхніку. Перш за ўсё, гэта радыёлакацыйныя сістэмы, супрацьміннага абсталявання і нават нейкія караблі. Навіна-то толькі ў суме, але ўвогуле Кангрэс ЗША рэгулярна патрабаваў ад выканаўчай улады забяспечыць Украіну зброяй і даць ёй магчымасць для самаабароны, - распавёў obozrevatel.com незалежны вайсковы аналітык Аляксандр Гольц.

Усе гэтыя гады выканаўчая ўлада ў ЗША скептычна ставілася да такіх прапаноў. Але апошнім часам і ў Пентагоне і ў Дзярждэпе сталі казаць, што ў гэтай сітуацыі трэба забяспечыць Украіну зброяй.

- У пачатку верасня Пуцін сказаў, што калі ЗША выдадуць смяротную зброю Украіне, то баевікі могуць «накіраваць наяўную ў іх зброю ў іншыя зоны канфлікту, якія адчувальныя для тых, хто стварае праблемы для іх».

- Так, у яго магчымы адказ на перадачу ўзбраення. Але на жаль, нельга выключаць, што асобныя гарачыя галовы ва Украіне няправільна ўспрымуць гэтыя пастаўкі і палічаць, што ў іх дастаткова сіл, для аднаўлення ўкраінскага суверэнітэту вайсковым шляхам.

- А ў Крамлі так не могуць палічыць, што ў іх дастаткова сіл рушыць далей ва Украіну?

- Разумееце, цяпер не стаіць пытанне аб тым, што... У Расеі дастаткова сіл, каб нанесці вайсковую паразу ўкраінскаму войску. Пытанне не ў гэтым. Пытанне ў тым, а што далей? У 2014-м годзе Крэмль спынілі менавіта гэтыя меркаванні. Што перамагчы-то сіл хопіць, а вось акупаваць Украіну ці нейкую частку Украіны - сіл ужо няма. Гэта розныя рэчы.

- Гэта значыць пагрозы Пуціна - гэта не больш, чым пагрозы?

- Не думаю, што гэта нешта большае.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках