19 красавiка 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вучэннях «Захад-2017» Расея ўжыла «выраб 188М»

18
На вучэннях «Захад-2017» Расея ўжыла «выраб 188М»
ФОТА: OTVAGA2004

Т-90м, або «Выраб 188М», абсталяваны новай вежай з кармавым браняваным модулем.

Расея ўжыла шэраг найноўшых танкаў на сумесных вайсковых вучэннях «Захад-2017» Узброеных сіл Расеі і Беларусі. У іх ліку створаны ў рамках праекта «Прарыў-3» танк Т-90М («выраб 188М»), «рэактыўны» Т-80БВМ і Т-72Б3 з дадатковай абаронай. Фатаграфіі баявых машын на вучэннях апублікавала Мінабароны Расеі, піша tut.by.

Т-90м («выраб 188М») І БМПТ «Тэрмінатара». ФОТО: МІНАБАРОНЫ РАСЕІ

Т-90м, або «выраб 188М», абсталяваны новай вежай з кармавым браняваным модулем, у якім размяшчаецца частка асноўнага боекамплекту. Тут ёсць всесуточная аўтаматызаваная СКА «Каліна», дынамічная абарона новага пакалення «Рэлікт», новая 125-мм гармата 2А82, сучасныя сродкі сувязі, больш магутныя рухавікі У-92С2Ф і іншае абсталяванне.

Т-80БВМ. ФОТА: МІНАБАРОНЫ РАСЕІ

Т-72Б3 - найноўшая расейская мадыфікацыя танка Т-72, якая адрозніваецца новым рухавіком магутнасцю 1130 конскіх сіл і больш дасканалай сістэмай кіравання агнём. Танк таксама атрымаў бартавыя экраны з камплектам здымнай модульнай абароны.

Т-72Б3. ФОТА: МІНАБАРОНЫ РАСЕІ

Мадэрнізацыя танкаў Т-80БВМ праводзілася з улікам сірыйскага баявога досведу. Начальнік галоўнага аўтабронетанкавага кіравання расейскім войскам Аляксандр Шаўчэнка адзначыў, што ў хуткім часе пачнуцца дзяржаўныя выпрабаванні гэтага танка.

Нагадаем, на расейска-беларускіх вучэннях «Захад-2017» гелікоптэр Ка-52 даў залп па натоўпе гледачоў.

14 верасня афіцыйна пачаліся расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі. Для перакідвання расейскага кантынгенту задзейнічана рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4 тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

У вучэннях задзейнічана шэсць вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўчасткі мясцовасці Глыбокае і Дрэтунь у Віцебскай вобласці.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках