20 красавiка 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея татальна бедная

16
Расея татальна бедная
КРЫНІЦА: CARTOON.KULLCHIKI.RU

Эканомія на прадметах першай неабходнасці бачная няўзброеным вокам.

«У Расеі больш нельга павышаць падаткі, зборы, тарыфы. Наогул нельга. Не ведаю, чым там думае ўрад пуціна-мядзведзева, прыдумляючы новыя зборы. Мне здаецца, ужо відавочна, што нельга, нельга больш з людзей здзіраць ні капейкі вышэй таго, што ўжо здзіраецца», - піша ў «Фэйсбуку» расейскі сцэнарыст і грамадскі дзеяч Алег Козыраў.

Са слоў Козырава, многія, вельмі многія з цяжкасцю аплачваюць камунальныя паслугі.

«Эканомія на ежы бачная няўзброеным вокам - зайдзіце ў любую краму ў дні акцый і зніжак. Некаторыя ўвогуле толькі па зніжках прадукты купляюць, бо па звычайнай цане не могуць сабе ўжо дазволіць. Транспарт проста спусташальны. І калі праца ў горадзе, людзі яшчэ неяк выкручваюцца, але калі ім даводзіцца ездзіць на працу ў электрычцы - то толькі зайцам.

Пра лекі і меддапамогу наогул многія забыліся - проста няма грошай на лекі, і ўсё. Лечацца цыбуляй ды часнаком ад усіх хвароб, і гэта не ад добрага жыцця.

Расея татальна бедная. Проста злачынства сёння нават думаць пра павышэнне пабораў з людзей», - напісаў сцэнарыст.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках