23 красавiка 2024, aўторак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам з'ездзіць у Кіеў за $10, а ў Мілан за 18 еўраў

1
Як беларусам з'ездзіць у Кіеў за $10, а ў Мілан за 18 еўраў

Куды танна паляцець і паехаць восенню і зімой.

Сёння citydog.by распавядае, куды і за колькі можна паляцець ці паехаць.

У КІЕЎ І НАЗАД ЗА 20 РУБЛЁЎ

Распродаж ад фірмы Intercars пачалася сёння а 09:30. У рамках акцыі можна купіць квіткі ў Кіеў і назад на любыя даты ўсяго за 20 руб. Адзіны нюанс - на адну дату ўсяго 5 акцыйных квіткоў, таму не расказвайце калегам аб распродажы і ўжо тым больш не давярайце ім прамакод KIEV50. А то ж усе разбяруць, вам не хопіць.

У ГДАНЬСК НА НАВАГОДНІЯ ВАКАЦЫІ ЗА 20 ЕЎРА

У студзені-лютым можна нядорага злятаць у Гданьск - квіткі з Вільні і назад па 20 еўра. Вось толькі засталося іх не тое каб шмат. На выбраную дату, напрыклад, было ўсяго два месцы. Але мы не браніравалі, пакінулі для вас.

У МІЛАН ЗА 18 ЕЎРА

Ryanair зладзіў распродаж білетаў у Італію ў кастрычніку і лістападзе. Напрыклад, з Варшавы ў Мілан і з Мілана ў Варшаву - 18 еўраў. Калі раптам вы з тых, хто ва ўсім шукае падвох, падумайце вось пра што: акцыя ідзе даволі даўно, а квіткі дагэтуль ёсць.

НІКУДЫ ПРАЗ RYANAIR

Калі ўжо палезлі браніраваць квіткі ў Італію, то вось вам асцярогі. З Ryanair зараз можна наогул нікуды не паляцець. У пятніцу ўвечары авіякампанія апублікавала заяву аб тым, што наступныя 6 тыдняў будуць скасоўваць 40-50 рэйсаў у дзень, распавядае сайт vandrouki.by.

Праўда, у тую самую пятніцу скасавалі цэлых 80 рэйсаў, спасылаючыся на тое, што авіякампаніі трэба палепшыць сваю агульнасістэмную пунктуальнасць. Праверыць, скасавалі ваш рэйс ці не, можна на старонцы авіяперавозчыка, дзе кожны дзень абнаўляецца інфармацыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках