19 красавiка 2024, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі ў Польшчы растуць утрая хутчэй чым кошты

5
Заробкі ў Польшчы растуць утрая хутчэй чым кошты

За апошнія 12 месяцаў сярэдні прырост заробкаў у Польшчы склаў 65 еўраў.

Сярэдні заробак у кампаніях, у якіх працаўладкаваныя не менш за 10 чалавек, у жніўні склаў 4923 злотых без выліку падаткаў (блізу 1 тысячы 60 еўра), гэта значыць на рукі работнік атрымлівае блізу 3 тысяч 200 злотых (блізу 750 еўраў). Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Такія звесткі кажуць аб значным росце сярэдняга заробку ў год. Акрамя таго, тэмпы росту заробку ўтрая вышэй за сярэдні рост коштаў у краіне, паведамляе «Радыё Польшча».

У той жа час, трэці месяц запар узровень заробкаў у Польшчы патроху падае. Сярэдняя ўзнагарода ў прадпрымальніцкім сектары ў ліпені складала 4 тысячы 502 злотыя, а ў чэрвені - 4 тысячы 508 злотых. Нягледзячы на гэта, работнікам няма на што скардзіцца, бо за апошнія 12 месяцаў сярэдні прырост заробкаў склаў 280 злотых (амаль 66 еўраў), то ёсць 6,6%.

Варта адзначыць, што заробак у Польшчы расце больш чым утрая хутчэй за цэны на прадукты і паслугі. Такім чынам пакупніцкая здольнасць палякаў павялічваецца.

Сярэдні тэмп росту коштаў ацэньваецца ў 1,8%, хоць, вядома, для розных груп тавараў гэтыя прапорцыі адрозніваюцца. Цэны на харчовыя тавары і безалкагольныя напоі за год павялічыліся на 4,3%. У той жа час, кошт адзення за год у Польшчы знізіўся прыкладна на 5,7%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках