28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму менская міліцыя «не заўважыла» аўтапрабег «каларадскай» калоны

21
Чаму менская міліцыя «не заўважыла» аўтапрабег «каларадскай» калоны
Фота: «Радыё Свабода»

Дзве гісторыі, якія сведчаць пра дзіўную выбіральнасці дзеянняў сталічных сілавікоў.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці было вядома гарадскім уладам пра аўтапрабег расейскіх нацыяналістаў з НОД, прадстаўнік прэс-службы менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі падкрэсліў:

- Я не бачыў ніякіх дакументаў, мне ніхто нічога не казаў. Ці мала што ў горадзе адбываецца.

Тэарэтычна, вядома, можна дапусціць, што ў сталічнай міліцыі маглі і не ведаць пра прабег нодаўцаў, піша «Салідарнасць». Але паўсядзённая практыка сведчыць пра дзіўную выбіральнасць сілавікоў. Бо калі справа тычыцца акцыяў апазіцыі, сілавікі, як правіла, праяўляюць цуды дасведчанасці. Што ўжо не раз адзначылі ў сацыяльных сетках, каментуючы несанкцыянаваны ўладамі праезд праз увесь горад.

Цікава, што якраз напярэдадні скандальнага аўтапрабегу ў Менску затрымалі аргентынскага вулічнага мастака Франчэска Басалеці, калі той маляваў мурал міжнароднага стрыт-арт-пленэра Urban Myths. У выніку аргентынца адпусцілі, даўшы дамаляваць пачатае. Але асадак застаўся.

Зрэшты, прычыну расслабленасці менскай міліцыі ў дачыненні да «паломнікаў» з Расеі можна пашукаць сярод улад. Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч не хавае сваіх сімпатыяў да НКУС, старэйшы сын дыктатара Віктар Лукашэнка адкрываў мотасезон 2017-га пад расейскім трыкалорам. А два гады таму прадстаўнікі адміністрацыі кіраўніка, менскіх абласных уладаў і БРСМ сумесна з расейскімі байкерамі з клуба «начныя ваўкі» ўскладалі кветкі ля Кургана Славы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках