24 красавiка 2024, Серада, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч і Людміла Уліцкая разам выступяць у Менску

2
Святлана Алексіевіч і Людміла Уліцкая разам выступяць у Менску
ЛЮДМІЛА УЛІЦКАЯ

Сустрэча пройдзе 26 верасня а 19-й у Палацы мастацтваў.

Новай госцяй інтэлектуальнага клуба «Святлана Алексіевіч запрашае» стане расейская пісьменніца і сцэнарыстка Людміла Уліцкая.

Людміла Уліцкая – першая жанчына – лаўрэатка прэміі «Рускі Букер» за раман «Казус Кукоцкага», прэміі «Вялікая кніга» за раман «Даніэль Штайн, перакладчык», прэміі Сымоны дэ Бавуар (Францыя), прэміі Грынцанэ Кавур за раман «Шчыра ваш, Шурык» (Італія), кавалерка Ордэна мастацтваў і літаратуры і кавалерка Ордэна Ганаровага Легіёна (Францыя). Аўтарка больш як 20 раманаў і аповесцяў, апавяданняў, п'есаў і кінасцэнарыяў. Ейныя творы перакладзеныя амаль на 30 моваў.

Сёння Уліцкая, мабыць, самая чытэльная жанчына-пісьменніца на расейскай мове. А зборнік яе апавяданняў і аповесцяў «Святарнае смецце» шмат разоў перавыдаецца і перакладаецца на розныя мовы.

У 2007 годзе пісьменніца заснавала Фонд свайго імя для падтрымкі гуманітарных ініцыятываў. Адным з праектаў Фонду з'яўляецца праект «Добрыя кнігі», у рамках якога Уліцкая сама выбірае кнігі расейскіх выдавецтваў і адпраўляе іх у расейскія бібліятэкі.

Зарэгістравацца на ўдзел у сустрэчы можна не пазней за 20 верасня, напісаўшы на alexievich.club@gmail.com і паказаўшы свае імя і прозвішча.

Сустрэча пройдзе 26 верасня а 19-й у сталічным Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках