20 красавiка 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мексіцы адбыўся мацнейшы землятрус

2
У Мексіцы адбыўся мацнейшы землятрус
Фота: AP

Жыхары 20-мільённы Мехіка выйшлі на вуліцы пасля штуршкоў.

У Мексіцы ў аўторак, 19 верасня, адбыўся моцны землятрус. У сталіцы краіны, Мехіка, былі зафіксаваныя падземныя штуршкі, магнітуда якіх, паводле розных звестак, складала ад 6,8 да 7,1. Жыхары 20-мільённы горада выйшлі са сваіх дамоў на вуліцы. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў суседнім з Мехіка штаце Пуэбла, паведамляе dw.com.

Паводле афіцыйных звестак МУС, загінулі 224 чалавекі (ратавальнікі паведамляюць пра 226 загінулых) - як у Мехіка, так і ў штатах Мехіка, Пуэбла і Марэлас. У сталіцы краіны ў выніку абрынання школы загінулі больш за 20 дзяцей, 30 дзяцей і восем дарослых прапалі. Дзясяткі будынкаў разбураныя і пашкоджаныя. Без святла засталіся 3,8 мільёна чалавек. Прэзідэнт краіны Энрыке Пенья Ньета загадаў эвакуяваць пашкоджаныя лякарні.

Цяперашні землятрус здарыўся ў 32-ю гадавіну з дня іншага разбуральнага землятрусу - у 1985 годзе. Тады ў Мехіка загінула больш за 10 тысяч чалавек.

Блізу двух тыдняў таму на поўдні Мексікі адбыўся яшчэ адзін землятрус - магнітудай 8,2. У выніку загінула не менш за 90 чалавек. Ён стаў самым моцным такім бедствам за апошнія 100 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках