25 красавiка 2024, Чацвер, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два стартапы з Беларусі прайшлі адбор у «найлепшы акселератар Еўропы»

Два стартапы з Беларусі прайшлі адбор у «найлепшы акселератар Еўропы»

Распрацоўкамі беларускіх праграмістаў зацікавіліся ў Эстоніі.

Беларускія стартапы Smartsub і iDiscount паспяхова прайшлі адбор і патрапілі ў дзявяты набор стартапаў эстонскага акселератара StartupWiseGuys. Трохмесячная праграма навучання пройдзе ў Рызе.

Smartsub займаецца распрацоўкай электроннага асістэнта для аўтаматызацыі запуску і вядзення рэкламы ў Google Ads, а iDiscount стварае сэрвіс электронных зніжкавых картак для крамаў. Абодва стартапы возьмуць удзел у трохмесячнай праграме акселерацыі ў новым каваркінгу Tekimus у Рызе. Акрамя гэтага, кожны праект атрымае €20 тысяч на развіццё - наўзамен 8 адсоткаў долі ў кампаніі, піша Dev.by.

«Стартап з'явіўся ў лістападзе мінулага года на хакатоне Garage48 у Горадні. Амаль кожны вечар мы з камандай супольна працавалі ў Skype, і ў нас нарэшце з'явіцца магчымасць акунуцца ў праект на тры месяцы шчыльнай каманднай працы», - распавядае CEO Smartsub Дзяніс Лазарэнкаў.

StartupWiseGuys называе сябе найлепшым еўрапейскім акселератарам для b2b-стартапаў. У фінал апошняга адбору прайшлі 10 каманд, а колькасць пададзеных заявак на гэты раз дасягнула 400.

Дырэктар у маркетынгу StartupWiseGuys Зане Баярэ адзначае, што стартапы з Усходняй Еўропы традыцыйна адрозніваюцца «адмысловымі тэхнічнымі талентамі», але ім часцяком бракуе навыкаў вядзення бізнэсу ў параўнанні з калегамі з Заходняй Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках