25 красавiка 2024, Чацвер, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіўся «зялёны» стоп-хам

19
У Менску з'явіўся «зялёны» стоп-хам

Актывісты правялі рэйд наконт паркоўкі на вуліцы Кісялёва ў Менску.

На шчыльна застаўленай аўтамабілямі вуліцы цяжка раз'ехацца легкавым аўтамабілям, не кажучы ўжо аб грамадскім транспарце. Калі аўтамабілям бракуе месца на асфальце, яны заязджаюць на ходнікі і пешаходныя дарожкі, піша abw.by.

Актывісты «Зялёнай сеткі» фіксавалі на фота парушэнні і пакідалі на шыбах паведамленні. Кіроўцы рэагавалі на гэта па-рознаму.

«Мы загадзя інструктавалі валанцёраў, што ў канфлікты ўступаць не трэба. Трэба растлумачыць чалавеку, што ён няправільна пакінуў аўто, а не рэагаваць на яго агрэсію, - кажа івэнт-мэнэджар «Зялёнай сеткі» Ксенія Цыганок. - Бо сэнс акцыі - прыбраць адсюль аўтамабілі парушальнікаў памркоўкі. Мы рэалістычна глядзім на свет, і разумеем, што гэта наўрад ці адбудзецца, бо кожны дзень сюды прыязджаюць розныя людзі. Але з досведу БАЭС няправільна паркуюцца часцей за ўсё адны і тыя ж кіроўцы, бо іх ніхто не карае. Мы - не ДАІ і не караем непасрэдна штрафамі або эвакуацыяй, у нас у прынцыпе няма мэты пакараць. Проста трэба даць кіроўцу зразумець, што гэта месца непажаданае для стаянкі - ён перашкаджае астатнім гараджанам, якія ведаюць свае правы. Мы займаемся грамадскім выкрыццём і хочам, каб людзі таксама праяўлялі грамадзянскую актыўнасць не толькі тут, на вуліцы Кісялёва, але і ў сябе ў двары. Каб яны ўзялі нашы або надрукавалі свае ўлёткі і пакідалі іх сваім нядбайным суседзям па двары. І не толькі падчас «Тыдня мабільнасці», але і наогул заўсёды».

Экаактывісты хочуць падлічыць, колькі цягам тыдня на Кісялёва прайшло парушэнняў, у тым ліку паўторных, каб зразумець, ці можа інфармаванне паўплываць на нядобрасумленных кіроўцаў, піша greenbelarus.info. Аб выніках работы за тыдзень «Зялёная сетка» абяцала даць справаздачу ў канцы працоўнага тыдня.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках