23 красавiка 2024, aўторак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Сыраежкін: Гэта рэальна ўжо не оруэлаўскія «1984», а беларускія «2017»

Павел Сыраежкін: Гэта рэальна ўжо не оруэлаўскія «1984», а беларускія «2017»

Вядомы шоўмэн распавёў, чаму Беларусь усё больш нагадвае антыўтопію.

Павел Сыраежкін распавёў у «Фэйсбуку», як ягонага старэйшага сына - вучня выпускнога класа адной са сталічных гімназій - на днях з хлопцамі з паралелі знялі з вучобы і павезлі на «профтэставанне» ў Акадэмію МУС.

Са слоў Паўла Сыраежкіна, зрабілі гэта, не папярэджваючы бацькоў, паводле той жа схемы, як раней ганялі на рэпетыцыі парада і прэзідэнцкі хакей.

«І калі на апошнія мерапрыемства я выдаў сыну індульгенцыю татальнага ігнаравання гэтага цемрашальства (з якога перапуду маё дзіця павінна на шкоду вучобе і ведам прысутнічаць на гэтым «ну вы ж усё самі разумееце»?), то цяпер бацькі нашага класа вызначылі не спускаць гэтае самавольства на тармазах і атрымаць зразумелы адказ на пытанне, чаму замест падрыхтоўкі да ўступных іспытаў хлопцы (гэта што яшчэ за сегрэгацыя такая паводле гендэрнай прыкметы?) павінны ехаць у гэтую «паліцэйскую акадэмію»? Вылучаліся версіі нават прымусовай дактыласкапіі ў непаўналетніх. Але гэтая гіпотэза, на шчасце, пацверджання не атрымала.

Як выявілася, «гэта мерапрыемства і было наўпрост звязанае з іх паступленнем». Хлапчукоў там агітавалі паступаць у гэтую акадэмію, расказвалі, якія «паважаныя члены грамадства выхоўваюцца ў яе сценах». Я як чалавек асабіста назіраў, як гэтыя «паважаныя члены грамадства» круцілі ў барановы рог 80-гадовых старых і цяжарных жанчын 25 сакавіка, у корані не згодны з гэтай трактоўкай», - піша вядомы спартовец і тэлевядоўца.

Казалі выпускнікам і пра тое, як складана паступіць у міліцэйскую акадэмію: «А ўбачыўшы, што ўся гэтая «складанасць» зводзіцца да банальнага атрымання даведкі пра здароўе, сябры-гімназісты адкрыта засмяяліся такой «цяжкасці і абранасці для залічэння». Колькі там, 160 балаў, калі не памыляюся? Калі што, гэта прыкладна «тройка з мінусам» у сярэднім за атэстат для тых, хто яшчэ пяцібальную сістэму заспеў. Ды ўжо, відаць большага ад нашых патэнцыйных ахоўнікаў парадку дзяржава ў нас і не патрабуе, выходзіць».

Павел Сыраежкін задаецца пытаннем:

- Чаму выпускнікоў гімназіі з матэматычным ухілам і замежнымі мовамі павезлі не ў Парк высокіх тэхналогій? Не ў лінгвістычны ўніверсітэт? Добра, нават хай бы ў аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце адвезлі б - усё было б лепш, чым у гэтую «мянтоўку», ды яшчэ і цішком!

Адказ, на думку таты выпускніка, ляжыць на паверхні.

- Улада не асабліва зацікаўленая ў разумных і крытычна настроеных маладых спецыялістах, якія задаюць «нязручныя пытанні». Іншая справа - выпускнік Акадэміі МУС! Вось гэта «наш чалавек» - ідэалагічна апрацаваны, надзейны і за пенсію ў 45 гадоў і ільготны крэдыт на жыллё гатовы і далей круціць жанчын і старых наступнай вясной. На жаль, гэта рэальна ўжо не оруэлаўскія «1984», а беларускія «2017».

Добрая спроба, акадэмія, але мой сын у гэтыя «паважаныя грамадзяне» дакладна не падасца, - сказаў на заканчэнне вядомы беларус.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках