25 красавiка 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памянялася следчая група ў «справе патрыётаў»

5
Памянялася следчая група ў «справе патрыётаў»

Два былыя начальнікі старой групы звольніліся з органаў.

У гучнай «справе патрыётаў» памянялася следчая група, піша nn.by. Змены адбыліся надоечы. Два былых начальнікі гэтай групы (абодва палкоўнікі) звольніліся з органаў.

У прэс-службе Следчага камітэта змены патлумачылі аптымізацыяй установы. «Злачынстваў учыняецца менш, змяняецца структура злачыннасці. Таму пераразмяркоўваецца асабовы склад для найбольш эфектыўнага выкарыстання: ствараюцца новыя падраздзяленні шляхам аб'яднання або рэарганізацыі», - распавёў начальнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

21 верасня заканчваецца тэрмін расследавання паводле «справы патрыётаў». Пасля гэтага Следчы камітэт павінен вызначыць, закрываць яго ці прадаўжаць. Пакуль што ўсе былыя затрыманыя знаходзяцца на волі, але пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках