29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукоў абурыла святатацтва мясцовых уладаў

3
Гамельчукоў абурыла святатацтва мясцовых уладаў

Чыноўнікі кладуць плітку на «святую крыніцу».

Штодня па ваду да крыніцы ў гомельскім урочышчы за вуліцай Юбілейнай прыходзіць каля сотні чалавек. Але неўзабаве крыніца можа знікнуць: мясцовыя ўлады збіраюцца добраўпарадкаваць тут тэрыторыю, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«Ва ўрочышчы, за вуліцай Юбілейнай проста унікальны куток прыроды. І крыніца, у народзе яе называюць святой. І яны хочуць добраўпарадкаваць, пакласці мёртвую плітку?», - абураецца актывіст партыі «Зялёныя» Аляксандр Снітко.

Працаўнікі прадпрыемства «Гомельскія цепласеткі» пачалі пілаваць дрэвы.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што моцныя карані дрэў, якія растуць каля крыніцы, акумулююць ваду. Калі іх спілаваць, крыніца можа засохнуць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках