25 красавiка 2024, Чацвер, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянеры абураныя «сацыяльнай дзяржавай» для абраных

14
Пенсіянеры абураныя «сацыяльнай дзяржавай» для абраных

Арганізацыя «Нашае пакаленне» зраўняць у правах кіроўцу і пенсіянера.

Лідарка «Нашага пакалення» Таццяна Зялко звярнулася ў Адміністрацыю Лукашэнкі, Менгарвыканкам, ГП «Менсктранс» і Менскую гарадскую «раду дэпутатаў» з прапановай зраўняць у правах аўтамабілістаў і пенсіянераў.

22 верасня ў Беларусі пройдзе традыцыйны «дзень без аўтамабіля».

У гэты дзень уладальнікі транспартнага сродку пры падачы пасведчання кіроўцы і тэхпашпарту атрымаюць права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. Таксама для кіроўцаў прадугледжаная раздача садавіны, выступы творчых калектываў, розныя конкурсы...

Роўна праз тыдзень пасля гэтага пройдзе Дзень паджылага чалавека (адзначаецца 1-га кастрычніка). Зыходзячы з інфармацыйных рэсурсаў дзяржаўнага інфармагенцтва і арганізацый, у гэты дзень для пенсіянераў прадугледжана... нічога.

Хоць магчымасці арганізаваць хоць бы бясплатны праезд адзін дзень на год для беларускіх пенсіянераў, нераспешчаных ільготамі (у адрозненні ад суседніх краін), у Менску ёсць - пра што сведчыць акцыя 22 верасня...

У сувязі з гэтым, лідарка «Нашага пакалення» звярнулася ў адпаведныя органы. Тэкст звароту публікуе сайт «Нашае пакаленне»:

Дарагія спадары!

22 верасня 2017года ў Менску будзе адзначацца дзень аўтамабіліста. Як і ў мінулым годзе, пастановай Менскага гарадскога Савета кіроўцы пры падачы пасведчання кіроўцы і тэхпашпарту на транспартны сродак будуць мець магчымасць права бясплатнага праезду на грамадскім транспарце.

Паводле звестак Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у 2016 годзе 8,5 тысяч аўтамабілістаў скарысталіся такім правам.

У мяне і маіх калегаў-пенсіянераў гэтая навіна выклікае змешаныя пачуцці. З аднаго боку, мы не можам не парадавацца за бюджэт горада і прадпрыемства Менсктранс, якія могуць сабе дазволіць такую акцыю - бо калі заходзіць гаворка пра ільготы або бясплатны праезд для пенсіянераў, як гэта існуе ў суседніх краінах, мы чуем толькі адзін аргумент - грошай няма.

З іншага боку, праз тыдзень пасля Міжнароднага Дня аўтамабіліста, адбудзецца іншае свята - Міжнародны дзень паджылых людзей (адзначаецца 1-га кастрычніка). На жаль, у гэты дзень пенсіянеры не змогуць скарыстацца тым жа правам, што і аўтамабілісты ў сваё прафесійнае свята.

Мы не ведаем, які статыстыкай вы карыстаецеся - магчыма, згодна з ёй, пенсіянеры з'яўляюцца больш заможнымі, чым уладальнікі ўласнага транспартнага сродку, але запэўніваем вас - сёння яшчэ не ўсе паджылыя людзі ў нашай краіне маюць магчымасць набыць аўтамабіль, каб хоць бы раз на год бясплатна праехаць на грамадскім транспарце.

У сувязі з вышэйпададзеным, прапануем:

- разгледзець пытанне аб бясплатным праездзе ў грамадскім транспарце ў дзень паджылага чалавека 1-га кастрычніка 2017года;

- у выпадку немагчымасці правядзення такой акцыі «з матэрыяльных прычын», растлумачыць - у чым розніца паміж двума міжнароднымі святамі - "Днём аўтамабіліста» і «Днём паджылых людзей».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках