19 красавiка 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёт Міраслаў Лазоўскі: З кожнай сітуацыі знойдзем выйсце

3
Патрыёт Міраслаў Лазоўскі: З кожнай сітуацыі знойдзем выйсце
ФОТА: СТАРОНКА МІРАСЛАВА ЛАЗОЎСКАГА У FACEBOOK

Падзеі апошніх дзён складваюцца ў пэўны «ланцужок».

21 верасні заканчваецца тэрмін расследавання «справы патрыётаў». Адзін з яго фігурантаў Міраслаў Лазоўскі распавёў «Народнай Волі» пра тое, як ён застаўся без адваката, і прагназуе, што будзе са справай далей.

Нагадаем, што затрыманні пачаліся пасля заявы Лукашэнкі 21 сакавіка гэтага года аб тым, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй». Цягам некалькіх дзён стала вядома пра 35 затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа ідзе пра «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» (ч 3 арт293 КК), пазней з'явілася абвінавачванне ў «стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання і ўдзеле ў ім» (арт 287 КК).

У чэрвені справа была перададзеная ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Тым часам паступова фігурантаў справы выпускалі на волю. 30 чэрвеня на волю выйшаў апошні вязень - былы кіраўнік «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі.

- Мне здаецца, тэрмін расследавання справы падоўжаць, - кажа Міраслаў Лазоўскі. - А цяпер - поўная цішыня. Да следчага не выклікалі, нічога не паведамлялі... Як быццам і не было гучнай крымінальнай справы і масавых затрыманняў.

- Чаму думаеце, што расследаванне падоўжаць?

- Не так даўно пазбавілі ліцэнзіі маю адвакатку Ганну Бахціну. У чалавека блізу сарака гадоў юрыдычнага стажу, а яе пазбаўляюць ліцэнзіі. Смех! Таму, думаю, усё гэта звёны аднаго ланцужка.

- Хто вас цяпер будзе абараняць замест Ганны Бахціной?

- Пакуль я застаўся без адваката, шукаю новага. Але зрабіць гэта з улікам той сітуацыі, якая склалася з Бахціной, як разумееце, не так і проста. Але, думаю, знойдзем нейкі выхад. Як казала мая бабуля, ніколі так не было, каб нічога не было.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках