19 красавiка 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускія дарогі «заасфальтуюць» $2,8 мільярда

9
У беларускія дарогі «заасфальтуюць» $2,8 мільярда

Сродкі плануецца адшукаць з дарожнага збору.

На гэтыя мэты спатрэбіцца блізу 5,6 млрд рублёў у коштах студзеня 2017 года. Сума фінансавання будзе штогод карэктавацца. Працу выканаюць за кошт сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду, крэдытных сродкаў айчынных і замежных банкаў, піша intex-press.by.

На ўзвядзенне і рэканструкцыю рэспубліканскіх аўтадарог плануюць накіраваць 1,55 рублёў. У планах рэканструяваць і ўзвесці паводле параметраў I катэгорыі 274,2 км рэспубліканскіх дарог, у ліку якіх адцінкі М6/Е28 Менск - Гародня - мяжа Польшчы (Брузгі), М10 мяжа Расеі (Селішча) - Гомель - Кобрын, Р23 Менск - Мікашэвічы, Р53 Слабада - Навасады, Р58 Менск - Калачы - Мядзел, Р80 Слабада - Паперня, піша БЕЛТА.

За кошт крэдыту прадугледжана рэканструяваць 380,3 км рэспубліканскіх аўтадарог, у ліку якіх адцінак дарог М6/Е28 Менск - Гародная - мяжа Польшчы (Брузгі), М7/Е28 Менск - Ашмяны - мяжа Літвы (Каменны Лог), Р16 Цюхінічы - Высокае - мяжа Польшчы (Пясчатка), Р23 Менск - Мікашэвічы, Р58 Менск - Калачы - Мядзел, Р80 Слабада - Паперня, на аснове прынцыпаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства плануецца рэканструяваць аўтадарогу М10 мяжа Расеі (Селішча) - Гомель - Кобрын на адцінку Рэчыца - Калінкавічы.

Пачнецца распрацоўка перадпраектнай і праектнай дакументацыі на адцінках рэспубліканскіх аўтадарог М3 Менск - Віцебск, М8/Е95 мяжа Расеі (Езярышча) - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны (Новая Гута), М10 мяжа Расеі (Селішча) - Гомель - Кобрын, Р20 Віцебск - Полацк - мяжа Латвіі (Грыгароўшчына), Р45 Полацк - Глыбокае - мяжа Літвы (Катлоўка), Р46 Лепель - Полацк - мяжа Расеі (Юхавічы), а таксама гравійны адцінак рэспубліканскіх аўтадарог. Рэканструкцыя і ўзвядзенне гэтых адцінкаў будуць пачатыя ў выпадку наяўнасці фінансавых сродкаў.

У 2017-2020 гадах плануецца стварыць штучнае асвятленне на будаваных і рэканструяваных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, а таксама ў месцах канцэнтрацыі ДТЗ, аварыйна-небяспечных пешаходных пераходаў і падыходаў да іх, перасячэнняў дарог, у тым ліку на транспартных развязках.

Плануецца адрамантаваць і рэканструяваць не менш як 7 тысяч км мясцовых аўтамабільных дарог, у тым ліку выканаць рамонт 6,28 тысяч км дарог, капітальны рамонт - 687,7 км дарог, рэканструкцыю і будаўніцтва - 31 км дарог; плануецца выканаць рамонт 1,3 тысяч м мастоў і эстакад, капітальны рамонт 894,8 пагонных м мастоў і эстакад, прадугледжваецца рэканструяваць і ўзвесці 597,5 пагонных м мастоў і эстакад.

Праграмай прадугледжваецца накіраваць на ўтрыманне мясцовых аўтадарог 414 мільёнаў рублёў. Пры гэтым не менш за 10% сродкаў прадугледжваецца накіроўваць на ўтрыманне мастоў і эстакад.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках