19 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не ставала Міколкі Лукашэнкі, які цяпер ужо, напэўна, у рангу генерал-лейтэнанта»

29
«Не ставала Міколкі Лукашэнкі, які цяпер ужо, напэўна, у рангу генерал-лейтэнанта»

Журналісты высмеялі звычкі беларускага дыктатара.

Адваявалі. 20 верасня Аляксандр Лукашэнка афіцыйна абвясціў аб заканчэнні беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017», піша «Салідарнасць».

Гэтыя манеўры запомняцца не толькі спрэчкамі аб выдуманай вайскоўцамі Вяйшнорыі, падвышанай увагай да сябе з боку суседніх краін і Захаду ды інцыдэнтамі на расейскіх палігонах з удзелам баявой авіяцыі.

«Захад-2017» застанецца ў памяці яшчэ і таму, што галоўныя начальнікі двух саюзных войскаў так і не змаглі сустрэцца на манеўрах асабіста. У папярэднія гады, хай і з абыякавымі тварамі, кіраўнікі дзвюх краін усё ж аддавалі перавагу супольнаму выезду на палігоны.

Магчымыя прычыны, з якіх Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прынялі за лепшае сачыць за вайсковымі вучэннямі кожны на сваім палігоне, пракаментавалі як незалежныя экспэрты, так і першыя асобы.

Расейская старана адказала на пытанне, што хвалюе шмат каго, своеасабліва. У рэпартажы «Коммерсанта» з палігона «Лужскі», праінспектаванага Пуціным, журналіст з пуцінскага гурту Андрэй Калеснікаў прыгадаў пра Лукашэнку. Падаем гэты красамоўны фрагмент цалкам:

«Я між тым паспеў пацікавіцца ў дасведчаных людзей, а што ж так і не прыехаў на расейска-беларускія супольныя стратэгічныя вучэнні Аляксандр Лукашэнка? Не ставала не тое што нават яго самога, а сына Міколкі, які цяпер ужо, напэўна, у рангу генерал-лейтэнанта, вельмі любіць, як і раней, калі ўсё ў дыме... І ён жа мог цяпер сядзець поруч з Уладзімірам Пуціным з такім жа доўгім біноклем або нават не, значна даўжэйшым, і хадзіць, дабіваць, дабіваць, як ён гэта ўмее ...

Але ні Аляксандра, ні Мікалая не было. "Не супаў расклад...» - пачуў я. Ды як жа не супаў? Хіба Лукашэнка мае такі расклад, які можа супярэчыць раскладу Уладзіміра Пуціна? Калі толькі трэба нешта гэтым сказаць... Ці хаця б падказаць... І значыць, нешта было. Але Міколкі бракавала, Міколкі...»

І гэта яшчэ не ўсё. Ёсць у рэпартажы яшчэ адна шпілька ў бок саюзніка. Апісваючы абедзенны стол Пуціна, Калеснікаў дадае такую дэталь: «Сала было пераважна беларускім, але збольшага і расейскім – усё ж такі вучэнні супольныя».

Адказ з беларускага боку не прымусіў сябе чакаць.

- А калі набой у адно месца - што, дваіх адразу не стане? Мы дамовіліся, што прэзідэнт Расеі пракантралюе і будзе назіраць за вучэннямі на поўначы, а я ўжо тут, - заявіў 20 верасня пад Барысавам Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках