29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-міністр абароны Польшчы: Вучэнні «Захад-2017» насілі наступальны характар

6
Віцэ-міністр абароны Польшчы: Вучэнні «Захад-2017» насілі наступальны характар

У Польшчы пачаліся найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні гэтага года, якія носяць абаронны характар.

У Польшчы, у сераду, 20 верасня, пачынаюцца найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні гэтага года DRAGON-17. Са слоў віцэ-міністра абароны Польшчы Міхала Дворчыка, мэта вучэнняў заключаецца ў адпрацоўцы сумесных дзеянняў польскіх і замежных войскаў у сітуацыі пагрозы, паведамляе «Радыё Польшча».

«Сцэнар прадугледжвае, што адна з суседніх дзяржаў мае намер атрымаць доступ да рэсурсаў на тэрыторыі нашай краіны. Адбываецца спроба дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі, парушэнне працы органаў дзяржаўнай адміністрацыі і мясцовых уладаў. Спроба захапіць тэрыторыю робіцца з дапамогай гібрыдных дзеянняў. Вядома, гэта гіпатэтычны сцэнар, аднак, ён грунтуецца на сітуацыях, якія мы назіраем апошнім часам. Гаворка ідзе, напрыклад, пра сітуацыю ва Украіне і анэксію Крыма», - распавёў віцэ-міністр абароны Польшчы.

Вучэнні праходзяць на некалькіх палігонах ў Польшчы як на сушы, так і на моры і ў паветры. У іх возьмуць удзел усе віды Узброеных сіл, у тым ліку ўпершыню - Войска тэрытарыяльнай абароны.

DRAGON-17 - гэта польскія вайсковыя вучэнні, да ўдзелу ў якіх былі запрошаны саюзнікі з NATO і партнёрскія дзяржавы, а менавіта ЗША, Вялікабрытанія, Нямеччына, Славакія, Італія, Балгарыя і Румынія, Літва, Латвія, а таксама Грузія і Украіна. Усяго ў вучэннях возьмуць удзел больш за 17 тысяч вайскоўцаў пры задзейнічанні больш за 3,5 тысячы адзінак вайсковай тэхнікі. Камандаванне манеўраў падкрэслівае, што вучэнні DRAGON-17 носяць абаронны характар.

Віцэ-міністр абароны Польшчы таксама пракаментаваў расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017», якія завяршаюцца. Ён заявіў, што ў іх узялі ўдзел больш за 100 тысяч жаўнераў. На ягоную думку, вучэнні насілі наступальны характар, аб чым сведчыць інтэнсіўнае выкарыстанне дэсантных войскаў. Ён мяркуе, што вучэнні праходзілі не толькі на тактычным, але і на палітычным узроўні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках