19 красавiка 2024, Пятніца, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночную Карэю выкрылі ў парушэнні санкцый пры дапамозе РФ

11
Паўночную Карэю выкрылі ў парушэнні санкцый пры дапамозе РФ

КНДР абыходзіць міжнародныя санкцыі з дапамогай расейскіх партоў.

Судны Паўночнай Карэі транспартуюць гаручае з Расеі ў абыход міжнародных санкцый. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - gordonua.com).

Паводле звестак агенцтва, не менш за восем суднаў КНДР указалі на іншы пункт прызначэння, але затым адхіліліся ад заяўленага маршруту, каб загрузіць гаручае.

Чыноўнікі ЗША адзначаюць, што змена курсу дазваляе Пхеньяну абцяжарыць кантроль міжнароднай супольнасці над тым, колькі паліва патрапіла ў КНДР.

Пры гэтым змяненне маршруту ў працэсе плавання не з'яўляецца парушэннем, прызнаюць чыноўнікі.

Reuters са спасылкай на звесткі аб перамяшчэнні паказвае, што паўночнакарэйскія судны з грузам дызельнага паліва адпраўляліся з расейскага порта Уладзівасток, указваючы канчатковым пунктам прызначэння Кітай або Паўднёвую Карэю. На самай справе яны аказваліся пасля ў партах КНДР.

З 2006 года КНДР зрабіла шэсць выпрабаванняў ядзернай зброі. Апошняе - 3 верасня гэтага года. У адказ Рада Бяспекі ААН 11 верасня прыняла рэзалюцыю аб узмацненні жорсткасці санкцый у дачыненні да Паўночнай Карэі, усталяваўшы забарону на экспарт паўночнакарэйскага тэкстылю, а таксама жорсткія ліміты на пастаўку ў краіну нафтапрадуктаў, між іншым, сырой нафты і кандэнсату.

18 верасня стала вядома, што пасля ўвядзення санкцый цэны на бензін выраслі ў КНДР на 45%, а на дызельнае паліва - на 61,5%.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках