19 красавiка 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каларадская» калона даехала да Гомеля

9
«Каларадская» калона даехала да Гомеля
ФОТА: «Радыё Свабода»

Аўтакалоны актывістаў прарасейскай арганізацыі НОД заўважылі ў цэнтры горада.

Сёння аўтамабілі прарасейскіх актывістаў з георгіеўскімі стужкамі і партрэтамі Пуціна былі заўважаныя ў цэнтра Гомеля, паведамляе gomel.today. Раней 18 верасня калона НОД праехала праз цэнтр Менска.

На сайце прарасейскай арганізацыі «нацыянальна-вызваленчы рух» (НОД) адзначаецца неабходнасць узгаднення руху аўтапрабегу з мясцовымі ўладамі, а таксама наяўнасць мясцовага суправаджэння. Пры гэтым у спісе пунктаў акцыі Менск і Гомель не значацца. Не вядома ці ўзгодненае іх з'яўленне з гомельскімі чыноўнікамі. У Менску НОДаўцы заяўлялі, што прыехалі ў Беларусь інкогніта.

Рух НОД актыўна падтрымлівае Пуціна, анэксію Крыма, прарасейскіх сепаратыстаў на Данбасе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках