19 красавiка 2024, Пятніца, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыка Алесь Таболіч трапіў на “Новую фабрыку зорак” у Маскве

4
Музыка Алесь Таболіч трапіў на “Новую фабрыку зорак” у Маскве
Алесь Таболіч
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА/TUT.BY

Металіста запрасілі, каб зрабіць нечаканы падарунак самай маладой удзельніцы праекту.

Лідар гурту Znich і тату-майстар Алесь Таболіч нечакана для сябе патрапіў на “Новую фабрыку зорак” у Маскве, паведамляе “Еўрарадыё”.


“Патэлефанавалі з нейкага беларускага прадусінгавага цэнтру, сказалі, што выбралі мяне, як татуіроўшчыка ад Беларусі, — з усмешкай распавядае Алесь. — Маўляў, мяне ужо нават узгаднілі з прадусарам Віктарам Дробышам. І прапанавалі мне паехаць у Маскву, каб павіншаваць адну з удзельніц “Фабрыкі зорак” з Днём нараджэння. Маўляў, ім для гэтага акурат патрэбны такі брутальны чалавек, а я яшчэ і музыка — дык увогуле”.

Алесь Таболіч і Віктар Дробыш, які з'яўляецца прадзюсарам "Новай фабрыкі зорак"

Сябры ды сваякі лідара гурту Znich пераконвалі яго нікуды не ехаць, бо лічылі гэта нейкім жартам, але Алесь у выніку пагадзіўся. Як высветлілася, яго запрасілі, каб зрабіць татуіроўку самай маладой удзельніцы “Новай фабрыкі зорак”, 15-гадовай мянчанцы Зіне Купрыяновіч. Сам працэс стварэння тату здымалі на відэа і ён павінен з’явіцца ў эфіры МузТВ у адным з рэгулярных “дзённікаў Фабрыкі зорак”.

“На мой погляд, гэта нармальны падыход, гэта цікава і з пункту гледжання шоў, што павіншаваць беларуску прыехаў татуіроўшчык не адкуль-небудзь з Расеі, а менавіта з Беларусі”, — дзеліцца ўражаннямі Таболіч.

На апошнім “справаздачным канцэрце”, які прайшоў у мінулыя выхадныя, Зіна Купрыяновіч была пад пагрозай вылету з праекту. Дзяўчына сольна выканала ўласную песню “Тук-тук”. Застацца на “Новай фабрыцы зорак” ёй дапамаглі галасы іншых удзельнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках