19 красавiка 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Смак грошай з паветра»

13
«Смак грошай з паветра»

Як доўга беларусы будуць бясплатна ездзіць аўтамагістралямі роднай краіны?

Урад Беларусі плануе пашырыць сетку платных дарог. Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму, згодна з якой да 2021 года працягласць платных магістраляў павінна скласці 1786 км. Паводле прагнозаў чыноўнікаў, найбліжэйшымі чатырма гадамі ў рэспубліканскі бюджэт ад збірання платы за праезд паступіць блізу 817 мільёнаў рублёў.

Чаму ўрад так актыўна імкнецца ператварыць дарогі ў крыніцу папаўнення казны?

- Улады ўбачылі і адчулі смак грошай, якія прыходзяць ім практычна з паветра, і таму яны зацікаўленыя ў пашырэнні сеткі платных дарог, - адзначае ў каментары «Завтра твоей страны» экспэрт онлайн-часопіса «Ідэя» Антон Раднянкоў. - Да таго ж, існуе бізнэс, які з'яўляецца аператарам гэтых платных дарог, і ён думае пра выгаду.

Са слоў аналітыка, галоўнае, каб сродкі, якія будуць прыходзіць ад платных дарог, былі потым правільна і рацыянальна выдаткаваныя.

- Пакуль што ўлады выкарыстоўваюць «дарожныя грошы» і на прыблізную суму памяншаюць бюджэтнае будаўніцтва новых аўтамагістраляў. А неабходна, каб сумы з платных дарог, наадварот, толькі дапаўнялі выдаткі на будаўніцтва новых або на падтрыманне якасці існых дарог, - падкрэслівае Антон Раднянкоў.

Экспэрт не падзяляе боязі, што ўлады рана ці позна прымусяць плаціць усіх беларускіх аўтамабілістаў за рух платнымі дарогамі.

- Гэта значна можа адбіцца наогул на мабільнасці працоўнага насельніцтва. Бо ў сталіцу вельмі многія прыязджаюць працаваць з суседніх населеных пунктаў, - тлумачыць эканаміст.

На ягоную думку, пашырэнне сеткі платных дарогі не паменшыць і плыні турыстаў у краіну.

- У Беларусі дарогі нашмат лепшыя, чым у той жа Украіне і, магчыма, еўрапейцы аддадуць перавагу заплаціць збор, чым ехаць бясплатна па выбоінах. Хоць, можа, кагосьці платная дарога і адпудзіць. Але думаю, вялікіх негатыўных наступстваў з пункту гледжання турызму не будзе, - прагназуе Антон Раднянкоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках