25 красавiка 2024, Чацвер, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Каталоніі выйшлі на марш пратэсту з рондалямі

2
Жыхары Каталоніі выйшлі на марш пратэсту з рондалямі
Фота: epa

Масавую акцыю арганізавалі, дзякуючы заклікам у сацсетках.

Традыцыйная акцыя пратэсту - «касеральяда» ці «выступ з рондалямі» супраць затрыманняў прадстаўнікоў каталонскага кіраўніцтва адбылася ў сераду ўвечары у шэрагу гарадоў Каталоніі, паведамляе ў ноч на чацвер інтэрнэт-партал гішпанскай газеты «Вангуардзія» (пераклад - interfax.ru).

Акцыя, удзельнікі якой выйшлі на вуліцы з рондалямі, патэльнямі і апалонікамі, пачалася а 22:00 паводле мясцовага часу (23:00 Менск) і доўжылася прыкладна 10 хвілін. Увесь гэты час удзельнікі выступу выдавалі аглушальны грукат гэтым кухонным посудам.

Заклікі выйсці на «выступ рондаляў» распаўсюджваліся сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак. Такім чынам, набралася значная колькасць ахвотных пагрукатаць.

Масавыя акцыі пратэсту супраць дзеянняў цэнтральнага ўрада Гішпаніі праходзяць у Барселоне і іншых гарадах Каталоніі. Яны пачаліся ў сераду пасля серыі затрыманняў прадстаўнікоў каталонскага кіраўніцтва. Так паліцыя затрымала кіраўніка эканамічнай управы Каталоніі Хасэпа Марыю Хове, а таксама яшчэ 11 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках