23 красавiка 2024, aўторак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН ухваліла рэформу міратворчых аперацый

Рада бяспекі ААН ухваліла рэформу міратворчых аперацый

Новы фармат зробіць аперацыі больш эфектыўнымі і празрыстымі.

Рада Бяспекі ААН ухваліла рэформу механізму міратворчых аперацый, якія праводзяцца міжнароднай арганізацыяй. Яны павінны праходзіць «адказна, больш празрыста і эфектыўна», падкрэсліваецца ў рэзалюцыі, аднагалосна прынятай чальцамі Рады бяспекі ў сераду, 20 верасня, паведамляе dw.com.

Дакумент таксама прадугледжвае больш актыўны ўдзел Афрыканскага Саюза ў такіх місіях - каб дасягнуць «найвышэйшай дзейснасці і выніковасці». У цяперашні момант «блакітныя каскі» ААН знаходзяцца пераважна ў Афрыцы і краінах Блізкага Усходу.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Тэрэзы Мэй, якая ўдзельнічала ў пасяджэнні Рады бяспекі, для эфектыўнага планавання міратворчых місій варта «выразна ўяўляць, чаго менавіта яны павінны дасягнуць». У сваю чаргу міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў запатрабаваў прыняцця «афрыканскіх пастаноў для афрыканскіх праблем» і заклікаў больш актыўна прыцягваць Афрыканскі Саюз да міратворчых аперацый ААН.

Бюджэт міратворчых аперацый ААН на 2017/2018 гады складае 6,8 млрд даляраў. Рэзалюцыя, прынятая Радай бяспекі, прадугледжвае частковае фінансаванне аперацый Афрыканскага Саюза з унёскаў ААН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках