25 красавiка 2024, Чацвер, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах павялічваюць войска «дармаедаў»

8
У рэгіёнах павялічваюць войска «дармаедаў»

Скарочаным рабочым у цэнтрах занятасці прапануюць капеечныя вакансіі.

Як стала вядома, з новага года чакаюцца новыя скарачэнні на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе - адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў горада.

«Яшчэ гадоў пяць таму на прадпрыемстве працавала блізу дзвюх тысяч чалавек. Сёння засталося, напэўна, блізу тысячы. Скарачэнні закранулі ўсе цэхі і аддзелы. Цяпер намякаюць, што з новага года ліквідуюць адну змену на кампрэсарнай вытворчасці - бракуе заказаў», - распавялі udf.by работнікі завода, які ўваходзіць у ЗАТ «Атлант».

Як раней паведамлялі СМІ, летам прадпрыемствы холдынгу сыходзілі на прастоі.

«Тым, у каго заканчваюцца кантракты, іх не хочуць прадаўжаць. Кіраўніцтва не глядзіць - ёсць дзеці ці не. Людзі са слязамі ходзяць на прыём да дырэктара. Праўда, многія звальняюцца самі. Мужчыны атрымліваюць па 300-400 рублёў - як ім сям'ю ўтрымліваць? А калі дзіця наогул вучыцца ў іншым горадзе? Мужчыны з'язджаюць на заробкі, жанчыны гатовыя брацца за ўсякую працу - некаторыя сыходзяць тэхнічкамі ў школы. Пайшлі б і ў дворнікі - але там чарга, бо заробкі 400 рублёў», - распавялі работнікі Баранавіцкага станкабудаўнічага завода.

Абяцанага павышэння заробкаў там, дарэчы, не адбылося. Паводле Белстату намінальны сярэдні заробак у Баранавічах за ліпень склаў 722 рублі.

Такая ж сітуацыя і ў Слоніме. У канцы жніўня старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык агучыў планы далучэння Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі да віцебскага ААТ «Магатэкс». Пасля з'явілася інфармацыя, што паўстала блытаніна: далучаць напраўду збіраюцца быццам бы Кобрынскую швейную фірму «Лона». Аднак працаўнікі слонімскай фабрыкі застаюцца напалоханымі і мяркуюць, што скарачэнні ўсё ж адбудуцца.

Кіраўнік Слонімскай прафгрупы прафзвязу РЭП Міхаіл Сошка на асабістым прыкладзе патлумачыў прычыны страху людзей.

«У Слоніме практычна нерэальна знайсці годную працу. У газетах даюць статыстыку: маўляў, на кожнага беспрацоўнага прыпадае дзве вакансіі. Але што адбываецца напраўду? Мне ў цэнтры занятасці прапанавалі вакансію: у базавай школе патрэбен працаўнік для комплекснага абслугоўвання будынкаў. Пасля майго звароту прыходзіць адказ: патрабуецца наяўнасць адпаведнай спецыяльнасці. Хоць у цэнтры занятасці сцвярджаюць адваротнае. Вось і знайдзі працу», - распавёў Міхаіл Сошка.

Са слоў прафсаюзнага актывіста, стандартная вакансія ў цэнтры занятасці для рабочых прафесій утрымлівае прапанову заробку 260 рублёў. Намінальны сярэдні заробак у Слонімскім раёне за ліпень склаў 657 рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках