19 красавiка 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія гатовая выплаціць за Brexit у пяць разоў менш, чым хоча Еўразвяз

Брытанія гатовая выплаціць за Brexit у пяць разоў менш, чым хоча Еўразвяз

Канчатковую суму прэм'ер Тэрэза Мэй абвесціць 22 верасня ў Фларэнцыі.

У працэсе выхаду са складу Еўрапейскага Звязу (Brexit) Вялікая Брытанія гатовая выплаціць Брусэлю не менш за 20 млрд еўраў. Пра гэта паведаміў шэрагу краін Еўразвязу дарадца брытанскага прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй у пытаннях ЕЗ Олівер Робінс, напісала ў сераду, 20 верасня, газета Financial Times (пераклад - dw.com).

Суму, якую Лондан мае намер выплаціць Еўразвязу, Мэй можа афіцыйна абвясціць 22 верасня ў Фларэнцыі ў праграмнай прамове, прысвечанай Brexit.

Аднак ва ўрадзе Тэрэзы Мэй звесткі пра суму 20 млрд ужо абвясцілі «чыстай спекуляцыяй». У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны зняпраўдзіў паведамленні, што канцлерцы ФРГ Ангеле Мэркель (Angela Merkel) паведамілі аб канкрэтным адказе Лондана.

ЕЗ патрабуе ад Лондана да 100 млрд еўраў

Фінансавыя патрабаванні Еўразвязу да Вялікай Брытаніі з'яўляюцца адным з самых спрэчных пунктаў перамоваў аб Brexit. Паводле звестак крыніц у Брусэлі, ЕЗ патрабуе ад 60 да 100 млрд еўраў, якія, паводле заявы еўракамісара аб бюджэце Гюнтэра Этынгера (Günther Oettinger), павінны быць выплачаныя да 2023.

Іншыя важныя пункты гэтага дыялогу - захаванне правоў больш чым 3 млн грамадзян краін Еўразвязу, якія жывуць у Вялікай Брытаніі, а таксама статус Паўночнай Ірландыі. Перамовы ЕЗ і Лондана ідуць з чэрвеня 2017 года, але пакуль не прынеслі асаблівага прагрэсу. Заканчэнне працэдуры Brexit чакаецца да канца сакавіка 2019 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках