19 красавiка 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самай багатай жанчынай у свеце стала 67-гадовая амерыканка

3
Самай багатай жанчынай у свеце стала 67-гадовая амерыканка

Яе багацце ацэньваецца на 33,8 мільярда даляраў.

Самай багатай жанчынай у свеце стала 67-гадовая Аліса Уолтан, спадчынніца заснавальніка сеткі крам Walmart Сэма Уолтана, паведамляе gazeta.ru.

Паводле звестак Forbes, яе багацце ацэньваецца на 33,8 мільярда даляраў. Яна займае 17-е месца ў агульным рэйтынгу самых багатых людзей.

Уолтан - адзіная дачка заснавальніка Walmart. У адрозненне ад сваіх братоў, якія працавалі ў кампаніі, Аліса займаецца праектамі ў галіне мастацтва.

21 верасня ва ўзросце 94 гадоў памерла дачка заснавальніка кампаніі L'Oréal Ліліян Бетанкур, якая была самай багатай жанчынай у свеце. У 2017 годзе Forbes ацэньваў багацце Бетанкур на 39,5 мільярда даляраў. Гэта 14-я пазіцыя ў спісе мільярдэраў.

Ліліян Бетанкур нарадзілася ў 1922 годзе ў сям'і французскага хіміка Эжэна Шуле. Ён ў 1909 году заснаваў касметычную кампанію L'Oréal. Калі ў 1957 годзе Шуле памёр, Бетанкур атрымала ў спадчыну кампанію, а пасля выхаду на біржу засталася яе найбуйнейшай акцыянеркай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках